22 мая адбылося пасяджэнне гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, прысвечанае абмеркаванню пераваг і складанасцей навуковай кар'еры.
У пачатку пасяджэння гуртка яго кіраўнік – старшы выкладчык, магістр міжкультурнай камунікацыі Святлана Уладзіміраўна Салаўёва – прапанавала ўдзельнікам паразважаць над тым, якія асацыяцыі ў іх узнікаюць у дачыненні да канцэпта "навука", і якія знакамітыя навукоўцы ім прыходзяць на розум. Радуе, што разам з вучонымі, шырока вядомымі ў сусветным маштабе, члены гуртка назвалі даволі шмат прозвішчаў выдатных беларускіх дзеячаў навукі.
Усяго да пасяджэння гуртка студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" было падрыхтавана 5 дакладаў рэфератыўнага характару аб навуковым шляху айчынных і замежных вучоных.
Кожнае выступленне было сустрэта ажыўленым абмеркаваннем прадстаўленай інфармацыі. Узнімаліся пытанні аб ролі жанчын у навуцы, праблемах навуковай этыкі, перспектыўных напрамках сучасных даследаванняў. Студэнты змаглі даведацца шмат цікавай інфармацыі і засвоіць веды, карысныя для меркаванай прафесійнай кар'еры.
Па выніку пасяджэння яго ўдзельнікі прыйшлі да высновы аб тым, што выбітныя навукоўцы – нярэдка моцныя і рознабаковыя асобы, адораныя адразу ў некалькіх галінах. Знайшла сваё адлюстраванне таксама думка аб тым, што з прычыны імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій прафесія вучонага як такая эвалюцыянуе, знаходзячы прынцыпова новыя праявы ў самых розных сферах.
{gallery}2025/2025_05_22{/gallery}
20 мая 2025 года адбылося пасяджэнне СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" кафедры міжнародных адносін (кіраўнік – дацэнт А.У. Дземідовіч). Тэматыка пасяджэння – "Актуальныя пытанні знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь". Удзельнікі – студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" – прадставілі даклады, якія асвятлялі розныя аспекты знешняй палітыкі нашай дзяржавы.
Экспертам на паседжанні з'яўляўся доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры міжнародных адносін У.Я. Снапкоўскі. Студэнтам зададзены шэраг пытанняў па тэмах выступленняў, дадзены каментарыі па змястоўнай частцы, а таксама рэкамендацыі метадалагічнага характару, закліканыя садзейнічаць навуковаму пошуку і актывізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці.
А.В. Дземідовіч, к.г.н., дацэнт кафедры міжнародных адносін
![]() |
![]() |
26 мая 2025 года група ганаровай варты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з аддзелам па ідэалагічнай рабоце Брэсцкай мытні правяла "Урок Памяці" ў ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Брэста". На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы мытных класаў ДУА "СШ № 1 г. Брэста" і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Студэнты-мытнікі ФМА БДУ, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы мытных класаў ДУА "СШ № 1 г. Брэста" вывучылі гераічны шлях жыцця ветэранаў-мытнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў пасляваенны час абаранялі эканамічныя рубяжы нашай краіны, праходзячы службу ў мытных органах Рэспублікі Беларусь.
Студэнты ФМА БДУ прадставілі свой моладзевы праект "Помнім! Ганарымся! Не здрадзім!", прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнты групы ганаровай варты ФМА БДУ Навышная Валерыя, Андрэюк Андрэй і Цап Паліна азнаёмілі прысутных з падрабязнымі біяграфічнымі звесткамі пакалення пераможцаў-мытнікаў, якія прайшлі праз падзеі вайны. Таксама былі зачытаны архіўныя дакументы подзвігаў ветэранаў-мытнікаў.
Кіраўнік праекта, удзельнікі праектнай каманды, куратар праекта старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ Грабеннікаў Аляксандр Васільевіч былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад Брэсцкай мытні.
Пасля "Урока Памяці" ўдзельнікі мерапрыемства ўрачыста ўсклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Для студэнтаў была праведзена экскурсія па Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая-крэпасць-герой". Усе падкрэслілі мужнасць і гераічнасць ветэранаў, якія доблесна абаранялі межы нашай Радзімы.
Таксама была праведзена экскурсія ва УК Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, філіял "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці."
Старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі Грабеннікаў А.В.
{gallery}2025/2025_05_26{/gallery}
13–14 мая па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы адбылася X Універсітэцкая прадметная алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа". У алімпіядзе, якая праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце, прынялі ўдзел 5 каманд студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" ВНУ Рэспублікі Беларусь – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (Гомель), які традыцыйна прадставіў дзве каманды, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, а таксама каманда спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ. Рашэнне агульных задач арганізацыі алімпіяды, яе правядзення, кантактаў з падшэфнымі школамі і гімназіямі, а таксама рабочых пытанняў па складанні і праверцы заданняў тэсціравання забяспечылі арганізацыйны камітэт і рабочая група алімпіяды, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дзвюх кафедр.
Удзельнікі паказалі дастойныя вынікі ў выкананні заданняў алімпіяды, прадэманстраваўшы глыбокія веды прафесійнай мытнай тэрміналогіі, паказаўшы выдатныя вынікі валодання англійскай мовай пры выкананні лексіка-граматычнага тэсту і праявіўшы арыгінальнасць, творчы падыход і бліскучую лагічную аргументацыю пры напісанні эсэ.
Па выніках каманднага першынства месцы размеркаваліся наступным чынам:
Загадчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці дацэнт С. А. Дубінка,
Старшы выкладчык кафедры Т.У. Шміт.
{gallery}2025/2025_05_15_02{/gallery}
21 мая 2025 г. на факультэце прайшлі выніковыя заняткі па навучальным курсе "Уводзіны ў лагістыку" ў студэнцкім навуковым гуртку, арганізаваным кафедрай мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ сумесна з супрацоўнікамі ТАА "Райзінг".
На працягу ўсяго навучальнага года студэнты спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" мелі магчымасць удзельнічаць у займальных практычных занятках, семінарах і лекцыях, падрыхтаваных спецыялістам па навучанні персаналу ТАА "Райзінг" Дзмітрыем Яфіменкавым, наведаць кампанію з азнаямляльнай экскурсіяй. Заняткі скончыліся інтэрактыўным трэнінгам «Імідж як інструмент уплыву і ўздзеяння. Як аб'яднаць асабісты стыль і дзелавы імідж», які правяла дырэктар па персанале ТАА «Райзінг» Наталля Марозава.
Усім удзельнікам СНК "Карпаратыўная акадэмія Райзінг" былі выдадзены сертыфікаты аб праходжанні курса.
{gallery}2025/2025_05_21{/gallery}