Подождите, идет загрузка сайта ...


План работы

    

Публікацыі СНДЛ

СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» функцыянуе на кафедры міжнароднага турызму з 2013 г. Штогод удзельнікі СНДЛ праводзяць разнапланавыя даследаванні, навуковыя мерапрыемствы, публікуюць вынікі сваёй навукова-даследчай работы. У рамках СНДЛ у якасці асноўнага навуковага кірунку вызначана тэма НДР кафедры "Інавацыйнае развіццё нацыянальнай індустрыі турызму і гасціннасці ў кантэксце глабальных тэндэнцый і выклікаў" (№ дзяржрэгістрацыі 20212837).

СНДЛ "Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме" была прызнана лепшай у намінацыі "Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць" у рамках конкурсу "Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ" у 2016, 2017, 2018, 2019 і 2020 гг.

Актыў СНДЛ кожны год удзельнічае ў Тыдні студэнцкай навукі на ФМА, у рамках якой арганізуе анлайн і афлайн сустрэчы з маладымі і вопытнымі даследчыкамі з мэтай абмену досведам. Таксама арганізаваны ўдзел актыву СНДЛ у розных канферэнцыях, якія праводзяцца як на факультэце, так і за яго межамі. У сваёй працы кіраўнік і ўдзельнікі СНДЛ аддаюць перавагу некласічным фарматам і інавацыйным тэмам, што павышае зацікаўленасць удзельнікаў.

Мэта СНДЛ – прыцягненне студэнтаў да актыўнай навукова-даследчай і навукова-вытворчай работы, а таксама актывізацыя работы па падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Задачы СНДЛ:

  • Прыцягненне да навуковай працы найбольш здольных студэнтаў;
  • Стварэнне навуковага зачыну ў студэнтаў і магістрантаў для паспяховага навучання ў аспірантуры;
  • Засваенне студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі сучасных навыкаў навукова-даследчай дзейнасці ў галіне міжнароднага турызму;
  • Азнаямленне навучэнцаў з інавацыйнымі тэхналогіямі ў турызме і магчымасцю іх практычнага прымянення;
  • Арганізацыя даследаванняў развіцця турызму ў турысцкіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь;
  • Арганізацыя і ўдзел студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у навукова-практычных мерапрыемствах (канферэнцыях, семінарах, круглых сталах і г.д.).
  • Удзел студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у міжнародных праектах турыстычнай тэматыкі;
  • Актывізацыя супрацоўніцтва з міністэрствамі і ведамствамі, адказнымі за развіццё турызму ў краіне (Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, НАТ, ДУ інфармацыйна-турыстычны цэнтр "Мінск", нацыянальныя паркі). 

Фарматы дзейнасці і правядзення даследаванняў:

  • індывідуальная работа па выбраных напрамках;
  • калектыўная распрацоўка праектаў (грантаў);
  • публікацыя атрыманых вынікаў у навуковых выданнях. 

 


Кантакты:

Кіраўнік СНДЛ "Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме" — старшы выкладчык Барысенка Наталля Міхайлаўна.

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. 209 57 43

Як стаць сябрам СНДЛ:

Усе жадаючыя могуць напісаць ліст з навуковай тэмай, якая выклікае іх цікавасць, на ўказаны e-mail або падысці на кафедру міжнароднага турызму (каб. 714)

 


Адрас: г. Мінск, Ленінградская, 20, к. 714, 1205
тэл.: (017) 209 57 43, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 476 гасцей і ніводнага зарэгістраванага