Подождите, идет загрузка сайта ...

Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі на факультэце міжнародных адносін ажыццяўляецца ў аспірантуры, дактарантуры, а таксама ў форме суіскальніцтва па наступных спецыяльнасцях:

  • 07.00.15 Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі
  • 08.00.14 Сусветная эканоміка
  • 12.00.03 Грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
  • 12.00.10 Міжнароднае права, еўрапейскае права
  • 23.00.02 Палітычныя інстытуты, этнапалітычная канфлікталёгія, нацыянальныя і палітычныя працэсы і тэхналогіі
  • 10.02.19 Тэорыя мовы
  • 10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
  • 10.02.22 Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (усходнія мовы)
  • 24.00.01 Гісторыя і тэорыя культуры

Аспірантура з'яўляецца адной з прыступак паслявузаўскай адукацыі, якая мае на мэце падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата навук. Навучанне ў аспірантуры ўключае паглыбленае вывучэнне агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплін, здачу ўстаноўленых кандыдацкіх экзаменаў і залікаў, авалоданне метадамі і сродкамі навуковых даследаванняў, выкананне навуковых даследаванняў у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю адпаведнай галіны навукі па актуальнай тэме, сістэматызацыю і абагульненне атрыманых вынікаў з мэтай падрыхтоўкі і абароны дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.

Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (паслявузаўская адукацыя) ў адпаведнасці з  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі  ўключае ў сябе дзве ступеніі:

  • I ступень — аспірантура. Рэалізуецца ў дзённай, завочнай форме і ў форме суіскальніцтва
  • II ступень — дактарантура. Рэалізуецца ў дзённай форме і ў форме суіскальніцтва.

Непасрэдна ўсімі пытаннямі паслявузаўскай адукацыі займаецца Упраўленне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі (УПКВК). Прыём у аспірантуру і дактарантуру, усе этапы працэсу навучання каардынуюцца і кантралююцца  аддзелам аспірантуры і дактарантуры.

Прыём асоб для атрымання паслявузаўскай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561 (у рэдакцыі Указаў ад 30.12.2011 № 621, ад 2013/12/16 № 560) .

Асобы, якія паступаюць у  аспірантуру  ў  2017  годзе павінны мець:

  • вышэйшую адукацыю;
  • схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях або іншымі матэрыяламі;
  • рэкамендацыю вучонага савета (савета) ўстановы вышэйшай адукацыі або факультэта гэтай установы (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання ў дадзенай установе) альбо вопыт практычнай работы не менш за два гады на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі.       

Тыя, хто паступае ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі "Даследчык" у дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі павінны здаць кандыдацкія экзамены і залікі па агульнаадукацыйных дысцыплінах да паступлення ў аспірантуру.

Для тых, хто паступае ў аспірантуру для навучання на завочнай форме атрымання адукацыі і ў форме суіскальніцтва вопыт практычнай работы не менш за два гады на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі, з'яўляецца абавязковым.

Дапускаецца паступленне ў аспірантуру асоб, спецыяльнасць вышэйшай адукацыі якіх не адпавядае галіне навукі, па спецыяльнасці якой плануецца іх навучанне ў аспірантуры. У працэсе навучання дадзеныя асобы павінны таксама здаць экзамен у аб'ёме агульнаадукацыйнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці (спецыялізацыі), супадальнай са спецыяльнасцю ў аспірантуры або блізкай да яе. 

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі, здаюць уступны экзамен па спецыяльнай дысцыпліне ў аб'ёме вучэбнай праграмы I ступені вышэйшай адукацыі. Для атрымання паслявузаўскай адукацыі ў аспірантуры ў форме суіскальніцтва здача ўступнага экзамену не патрабуецца. 

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя рэктара заяву, да якой прыкладаюць дакументы  ў адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі. 

Аддзел аспірантуры і дактарантуры БДУ тут: http://research.bsu.by/sci_staff_training/otdel-oaid/

Мінск, вул. Бабруйская, 9, каб.419, 414
тэл.: 209 50 24, 209 51 73

Дадатковая інфармацыя тут: http://research.bsu.by/sci_staff_training/

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 757 гасцей і ніводнага зарэгістраванага