Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Эканаміст-міжнароднік" была створана ў 2010 годзе пры кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мэтай дзейнасці СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік" з'яўляецца актывізацыя навукова-даследчай і навукова-практычнай работы студэнтаў і магістрантаў аддзялення "Сусветная эканоміка".

 

Задачы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі:

  • фарміраванне навуковага светапогляду ў студэнтаў;
  • засваенне сучасных навыкаў навукова-даследчай дзейнасці ў галіне эканамічнага аналізу і прагназавання функцыянавання сусветнай эканомікі;
  • аналіз звестак нацыянальнай і міжнароднай статыстыкі, маніторынг эканамічнай інфармацыі з замежных крыніц;
  • садзейнічанне ў прадстаўленні студэнцкіх навуковых работ для ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, суісканні імянных стыпендый, прэмій, грантаў;
  • садзейнічанне ў апублікаванні і ўкараненні ў практыку вынікаў ажыццяўлення даследчых праектаў.

Асноўныя навуковыя напрамкі работы СНДЛ:

  • міжнародны гандаль і міжнародны рух капіталу;
  • цыфрызацыя сусветнай эканомікі;
  • міжнародны абмен інфармацыяй і тэхналогіямі;
  • міжнародныя эканамічныя інтэграцыйныя працэсы;
  • міжнародныя фінансавыя і інвестыцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы;
  • маніторынг і аналіз дадзеных міжнароднай эканамічнай статыстыкі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці, якая праводзіцца ў рамках СНДЛ:

  • арганізацыя і правядзенне ўласных конкурсаў;
  • правядзенне індывідуальнай або калектыўнай навукова-даследчай работы, у т.л. з прыцягненнем грантаў, з наступнай публікацыяй вынікаў і іх апрабацыяй на канферэнцыях і круглых сталах;
  • практыка-арыентаваная навуковая дзейнасць у супрацоўніцтве з арганізацыямі/кампаніямі ў сферы сусветнай эканомікі і міжнароднага бізнесу.

Асноўныя публікацыі ў рамках СНДЛ:

  • публікацыі артыкулаў у выданнях ўзроўню ВАК
  • публікацыі ў зборніку навуковых артыкулаў «Лепшыя працы студэнтаў «НДРС ФМА»
  • публікацыі ў зборніку артыкулаў Студэнцкай навуковай рады факультэта міжнародных адносін БДУ
  • публікацыі ў зборніку навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў
  • публікацыі ў зборніку навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў факультэта міжнародных адносін БДУ.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца па ініцыятыве і непасрэдным удзеле СНДЛ:

  • Адкрытая алімпіяда БДУ па сусветнай эканоміцы

Мерапрыемства праводзіцца з 2017 года пры падтрымцы арганізацый-партнёраў. Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. Алімпіяда праводзіцца ў рамках студэнцкай і школьнай лігі. Спаборніцтва ў студэнцкай лізе арганізоўваецца ў камандным і індывідуальным заліках. У студэнцкай лізе могуць узяць удзел студэнты 2-5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю любой формы навучання беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі. У школьнай лізе – навучэнцы 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі. У камандным заліку ў студэнцкай лізе плануецца вырашэнне бізнес-кейса ад аднаго з генеральных партнёраў алімпіяды. У індывідуальным заліку – напісанне эсэ на прапанаваную тэму. У школьнай лізе прадугледжана рашэнне бізнес-кейса ад аднаго з генеральных партнёраў у галіне сусветнай эканомікі і індывідуальны ўдзел кожнага члена каманды ў фінансавай гульні і вырашэнні анлайн-тэсту па эканоміцы.

  • BSU Finance Challenge

У сакавіку-маі 2021 года па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік" упершыню ў Беларусі праведзены конкурс BSU Finance Challenge рэспубліканскага ўзроўню. BSU Finance Challenge – гэта першы фінансавы конкурс у Беларусі, прататыпам якога з'яўляецца CFA Institute Research Challenge.

Мэты BSU Finance Challenge: прыцягненне перспектыўных студэнтаў Беларусі ў вывучэнне фінансаў і інвестыцый; дапамога маладым фінансавым аналітыкам ва ўдасканаленні навыкаў фінансавага аналізу і ацэнкі кампаній; падрыхтоўка беларускіх студэнтаў да ўдзелу ў міжнародным фінансавым конкурсе CFA Institute Research Challenge. Асаблівасць конкурсу – гэта правядзенне яго выключна на англійскай мове. У рамках BSU Finance Challenge прадугледжаны два конкурсы: камандны залік (падрыхтоўка справаздачы Equity Report Research для кампаніі беларускага паходжання, акцыі якой каціруюцца на міжнароднай фондавай біржы) і індывідуальны залік (рашэнне тэсту, які адпавядае ўзроўню CFA 1). Конкурс мае рэспубліканскі ахоп. Падтрымку пры правядзенні гэтага конкурсу аказваюць розныя кампаніі Беларусі.

Конкурсы, у якіх удзельнічаюць члены СНДЛ:

  • Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь
  • CFA Research Institute Challenge

Прафарыентацыйная праца са школьнікамі ў рамках СНДЛ:

  • Адкрытая алімпіяда БДУ па сусветнай эканоміцы: студэнцкая ліга
  • Міжнародная алімпіяда па эканоміцы для школьнікаў

СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік" з'яўляецца ініцыятарам удзелу беларускіх школьнікаў у Міжнароднай алімпіядзе па эканоміцы (International Economics Olympiad). Упершыню беларуская каманда брала ўдзел у гэтай алімпіядзе верасні 2020 года.  Фарміраванне каманды і падрыхтоўка яе для ўдзелу ў алімпіядзе праходзіла пры непасрэдным удзеле СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік" па выніках правядзення школьнай лігі Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы, якая праводзіцца ў рамках дзейнасці СНДЛ. Кіраўніком каманды беларускіх школьнікаў выступіла дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін ФМА БДУ Кацярына Сталярова.

Кіраўнік СНДЛ: Сталярова Кацярына Вячаславаўна, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 460 гасцей і ніводнага зарэгістраванага