Подождите, идет загрузка сайта ...

Больш даведацца аб навуковай дзейнасці ў БДУ можна  ТУТ 


Выкананне НДДК (Т) Р на ФМА БДУ

Факультэт міжнародных адносін праводзіць навукова-даследчую работу па прыярытэтных для Рэспублікі Беларусь праблемах міжнародных адносін у сферы знешняй палітыкі, эканомікі, права, іншых сацыяльна-гуманітарных навук. На факультэце сфарміраваны кадравыя і метадалагічныя асновы новых навуковых напрамкаў у рэспубліцы: гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі, міжнароднага права, міжнародных эканамічных адносін, унесены істотны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне паліталогіі, сусветнай эканомікі, філалогіі; забяспечана міжнароднае прызнанне навуковых дасягненняў прафесарска-выкладчыцкага складу, вучоныя факультэта за навуковыя дасягненні атрымалі ўрадавыя ўзнагароды, адзначаны прэміямі айчынных і замежных устаноў і арганізацый.

У 2021г. прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта міжнародных адносін удзельнічаў у 23 тэмах навуковых даследаванняў, з іх рэалізацыя 3 тэм завершана ў 2021 г. Фінансавалася 10 НДР у рамках дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў і іншаму бюджэтнаму фінансаванню, у тым ліку ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, дзяржбюджэтных дагавораў.

За папярэдні 2021 г. прафесарска-выкладчыцкім складам падрыхтавана і выдадзена каля 1000 публікацый, у т.л. 10 манаграфій, 71 артыкул у калектыўных манаграфіях, 26 падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных матэрыялаў, 7 зборнікаў тэзісаў і зборнікаў навуковых артыкулаў, апублікавана 395 артыкулаў у навуковых выданнях (з іх 124 – у ВАК-выданнях Рэспублікі Беларусь), 503 матэрыялаў і тэзісаў дакладаў. Выкананне паказчыка колькасці публікацый на стаўку ППС — 3,3.

Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта міжнародных адносін БДУ прыняў удзел у больш чым 300 канферэнцыях, семінарах, круглых сталах і форумах.

У другім паўгоддзі 2021 г. на факультэце былі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў для ППС, маладых вучоных з удзелам намесніка начальніка ГУН Сінчука А.В., намесніка начальніка УМС БДУ Галынскага В.М., прысвечаных пытанням камерцыялізацыі навуковых даследаванняў і павышэнню публікацыйнай актыўнасці.

На працягу 2021 г. кваліфікацыю павысілі больш за 90 супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін.

У 2021 г. было працягнута супрацоўніцтва з партнёрскімі ўніверсітэтамі за мяжой. Пачата праца па супрацоўніцтве з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, а таксама з НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», Масква. Працягнулі працу Аманскі цэнтр і Сертыфікацыйны цэнтр БДУ па французскай мове.

У 2021 годзе было абаронена супрацоўнікамі, аспірантамі, суіскальнікамі і выпускнікамі факультэта 4 кандыдацкіх дысертацыі.

Выпускніца Вільчыцкая Аляксандра (навуч. рук. Хмуровіч Л.У.) стала Лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2020 г. (вынікі зацверджаны ў сакавіку 2021 года).

Хмяльніцкая Валерыя (навуч. рук. Карасёва К.В.) стала пераможцам конкурсу "Лепшая навуковая праца БДУ" (у галіне сацыяльных і гуманітарных навук).

Данііл Лузан (навук. рук. Свілас С.Ф., Сідарэвіч-Стахнова С.Ф.) стаў пераможцам у конкурсе «Студэнт года БДУ 2021» у намінацыі «Навука», Лізавета Сідарава (навук. рук. Тарарышкіна Л.І.) стала лаўрэатам у дадзенай намінацыі.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 400 гасцей і ніводнага зарэгістраванага