Select your language

У верасні 2009 года на факультэце міжнародных адносін быў створаны Савет маладых вучоных ФМА, які функцыянуе ў рамках Савета маладых вучоных БДУ.

Асноўныя напрамкі і задачы дзейнасці Савета маладых вучоных ФМА:

  • садзейнічанне развіццю патэнцыялу маладых вучоных ФМА ў навуковай і прафесійнай сферах;
  • своечасовае інфармаванне маладых вучоных аб запланаваных навуковых мерапрыемствах (канферэнцыях, семінарах, грантах, конкурсах, школах маладых вучоных і спецыялістаў і г.д., у тым ліку за мяжой) і аб магчымасцях удзелу ў іх;
  • арганізацыя навуковых і метадычных мерапрыемстваў для маладых вучоных ФМА;
  • абмен інфармацыяй аб асноўных напрамках і выніках навуковай дзейнасці маладых вучоных ФМА;
  • асвятленне дзейнасці маладых вучоных ФМА ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных медыя;
  • падтрымка развіцця на ФМА міжнародных навуковых і культурных сувязей;
  • узаемадзеянне з Саветамі маладых вучоных, іншымі моладзевыміі навуковымі аб'яднаннямі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў;
  • удзел у вырашэнні пытанняў, якія датычацца сацыяльнай абароны маладых вучоных ФМА, у тым ліку садзейнічанне ў вырашэнні жыллёвых праблем, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
  • ажыццяўленне іншых задач у інтарэсах маладых вучоных ФМА