Подождите, идет загрузка сайта ...

Склад кафедры fas fa-user-tie
Навіны fas fa-newspaper
Гісторыя fas fa-calendar-alt
Вучэбны працэс fas fa-business-time
Студэнту fab fa-slideshare
Магістратура fas fa-graduation-cap
Аспірантура fas fa-glasses
Абітурыенту fas fa-user-plus
Навуковая работа fas fa-paste
Супрацоўніцтва fas fa-handshake

Кафедра міжнародных адносін створана рашэннем Вучонага савета БДУ на гістарычным факультэце 1 верасня 1992 г. у сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў для знешнепалітычнага апарата беларускай дзяржавы.

У сувязі з утварэннем 1 кастрычніка 1995 г. факультэта міжнародных адносін кафедра была пераведзена на названы факультэт, дзе і функцыянуе па сённяшні дзень. Першым загадчыкам кафедры з’яўляўся доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Віктаравіч Шарапа. З верасня 2015 г. па верасня 2021 г. гэтую пасаду займаў доктар гістарычных навук, прафесар Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі. З 1 кастрычніка 2021 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца доктар палітычных навук, прафесар Юліяна Ігараўна Малевіч.

У цяперашні час на кафедры міжнародных адносін працуюць дзесяць дактароў навук і сямнаццаць кандыдатаў навук. Супрацоўнікамі кафедры падрыхтавана некалькі дзясяткаў вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па розных дысцыплінах, выдадзены манаграфіі і зборнікі навуковых прац, апублікавана некалькі соцень артыкулаў і іншых навуковых матэрыялаў.

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны». Першы выпуск спецыялістаў аддзялення міжнародных адносін колькасцю 14 чалавек адбыўся ў чэрвені 1995 г. Вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыялізацыях «Знешняя палітыка і дыпламатыя» і «Міжнародныя арганізацыі», чытаюцца спецыяльныя дысцыпліны для студэнтаў аддзялення «Лінгвакраіназнаўства», якія навучаюцца на спецыялізацыях «Знешняя палітыка краін Блізкага і Сярэдняга Усходу» і «Знешняя палітыка краін Далёкага Усходу».

Кафедра таксама забяспечвае чытанне асобных вучэбных курсаў на спецыяльнасцях міжнароднага права, сусветнай эканомікі, менеджменту ў сферы турызму, лінгвакраіназнаўства, мытнай справы. Выкладчыкі кафедры працуюць на іншых факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 511
тэл.: +375 17 209 57 37, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 785 гасцей і ніводнага зарэгістраванага