НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА
Толькі за апошнія пяць гадоў выкладчыкамі кафедры падрыхтавана і выдадзена больш двухсот навуковых публікацый, уключаючы манаграфіі, зборнікі дакументаў і навучальныя дапаможнікі, навуковыя артыкулы ў беларускіх і замежных рэцэнзуемых навуковых часопісах і зборніках. Калектыў кафедры рэгулярна рыхтуе матэрыялы для публікацыі ў зборніках навуковых прац і дакладаў, энцыклапедычных і даведачных выданнях. У склад рэдкалегіі «Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін» уваходзяць прафесары В. Г. Шадурскі, А. В. Шарапа, А. А. Разанаў.
На базе кафедры сфарміраваліся дзве навуковыя школы – у галіне вывучэння гісторыі і сучасных міжнародных адносін (А.В. Шарапа) і гісторыі знешняй палітыкі Беларусі (У.Е. Снапкоўскі). Прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў кафедры з'яўляюцца праблемы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, асобных дзяржаў СНД (Расія, Украіна), Еўропы (Германія, Аўстрыя, дзяржавы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы), ЗША, Усходняй Азіі і АТР (Кітай, Японія, Карэя), Блізкага і Сярэдняга Усходу (Ізраіль, Сірыя), міжнароднай бяспекі, развіцця інтэграцыйных працэсаў. Навуковыя распрацоўкі ў галіне гісторыі знешняй палітыкі Беларусі ажыццяўляюць С.Ф. Свілас і С.А. Лашкевіч.
Выкладчыкі кафедры рэгулярна прымаюць удзел у розных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Устойлівыя навуковыя сувязі падтрымліваюцца з іншымі кафедрамі і факультэтамі БДУ (у першую чаргу, з кафедрай дыпламатычнай і консульскай службы), а таксама з Цэнтрам міжнародных даследаванняў БДУ. Навуковыя кантакты наладжаны з Акадэміяй Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Рэспубліканскім Інстытутам вышэйшай школы, Інстытутам нацыянальнай бяспекі, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім. М. Танка, Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам ім. А. С. Пушкіна, іншымі навучальнымі і навукова-даследчымі ўстановамі.
Кафедра з'яўляецца членам Асацыяцыі школ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па даследаваннях у галіне міжнародных адносін. Кафедра супрацоўнічае з Расійскім універсітэтам дружба народаў, Маскоўскім дзяржаўным інстытутам міжнародных адносін (універсітэтам) Інстытутам міжнародных даследаванняў Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча), падтрымлівае навуковыя і даследчыя кантакты з Жэнеўскім інстытутам міжнародных даследаванняў (Швейцарыя), Інстытутам міжнародных эканамічных і палітычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, Дыпламатычнай акадэміяй МЗС РФ, Навукова-адукацыйным цэнтрам супрацоўніцтва з краінамі СНД і Балтыі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.Г. Чарнышэўскага (Расія), Каўнаскім універсітэтам імя Вітаўта Вялікага, Віленскім універсітэтам, Кіеўскім інстытутам міжнародных адносін.
Навукова-практычныя распрацоўкі кафедры запатрабаваны ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савеце Бяспекі, Міністэрстве замежных спраў, Міністэрстве абароны, Міністэрстве інфармацыі, Дзяржаўных памежным і мытным камітэтах, іншых дзяржаўных установах. Супрацоўнікі кафедры неаднаразова выступалі ў СМІ Рэспублікі Беларусь з каментарыямі па розных аспектах міжнародных адносін і знешняй палітыкі беларускай дзяржавы.
За значныя дасягненні ў навуковай сферы прафесар кафедры міжнародных адносін У. Е. Снапкоўскі ў 2008 г. стаў лаўрэатам прэміі БДУ імя У. І. Пічэты. Прафесар А. В. Шарапа з'яўляецца заслужаным работнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пры кафедры дзейнічае студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ) «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз».
З 2015 г. кафедра праводзіць навукова-метадалагічныя семінары для аспірантаў і магістрантаў.