Select your language

План работы


Асноўныя напрамкі дзейнасці СНДЛ:

  • навуковыя даследаванні ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • навуковыя даследаванні і фарміраванне ведаў у студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў аб асновах і складніках эканамічнай бяспекі знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • навуковыя даследаванні аспектаў мытнай справы і практыкі прымянення метадаў мытна-тарыфнага рэгулявання і нетарыфнага рэгулявання ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • вывучэнне дагаворна-прававой базы, канцэпцый і праграм інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы: Садружнасць Незалежных Дзяржаў; Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, Еўразійскі эканамічны саюза (Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора), механізмаў рэалізацыі іх інстытуцыйных актаў і палажэнняў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года;
  • правядзенне навуковых даследаванняў па пытаннях мытнага рэгулявання і забеспячэння эканамічнай бяспекі знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, якія развіваюцца, паглыбленне ведаў у студэнтаў і магістрантаў па вывучаемых навучальных дысцыплінах;
  • навуковыя даследаванні пытанняў мытнай палітыкі, адзінага мытнага рэгулявання, мытных плацяжоў і мытнага адміністравання на адзінай мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза;
  • даследаванне ролі мытнай дзейнасці ў забеспячэнні фінансавай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах адзінай мытнай тэрыторыі;
  • даследаванне пытанняў мытнага права і праваахоўнай дзейнасці мытных органаў;
  • навуковыя даследаванні ў сферы эканомікі мытнай справы, функцыянавання мытнай галіны ва ўмовах адзінай мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, яе дасягненнях і ўкладзе ў гарантаванне фінансавай бяспекі Рэспублікі Беларусь пры ажыццяўленні знешнегандлёвых аперацый удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • навуковыя даследаванні пытанняў гісторыі і эвалюцыі развіцця мытнай справы;
  • даследаванне пытанняў узаемадзеяння мытных органаў з удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці (арганізацыямі, прадпрыемствамі);
  • навуковыя даследаванні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іх аховы; ролі мытных органаў у абароне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • навуковыя даследаванні пытанняў міжнароднага мытнага супрацоўніцтва;
  • навуковыя даследаванні пытанняў міжнароднага гандлю і мытнай лагістыкі;
  • даследаванні па выкарыстанні сучасных тэхналогій у мытнай дзейнасці;
  • развіццё супрацоўніцтва з мытнымі органамі, мытнымі арганізацыямі, удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці і грамадскімі арганізацыямі ў мэтах забеспячэння непарыўнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў мытнай справы;
  • развіццё навукова-вытворчага супрацоўніцтва з ТАА "БелБрэндАўдыт", Асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці "БелБрэнд", іншымі арганізацыямі і ўстановамі ў рамках кампетэнцый спецыяльнасці "Мытная справа";
  • развіццё навуковага і студэнцкага ўзаемадзеяння з Белгарадскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэтам;
  • вывучэнне і ўкараненне сучасных методык і тэхналогій у навучальным працэсе спецыяльнасці "Мытная справа";
  • падрыхтоўка навуковых артыкулаў і набыццё практычных навыкаў самастойнай навукова-даследчай работы студэнтамі, магістрантамі, у тым ліку праз валанцёрства;
  • правядзенне навуковых пошукаў студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі для вырашэння актуальных задач навукі і практыкі і ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, кангрэсах, алімпіядах і конкурсах і іншых навуковых і маладзувых мерапрыемствах;
  • выпрацоўка навыкаў пісьменнага выкладання вынікаў уласных навуковых даследаванняў і здольнасці аргументавана абараняць і абгрунтоўваць атрыманыя вынікі студэнтамі, магістрантамі ў мэтах падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў мытнай справы.

Навуковы кіраўнік СНДЛ — Тарарышкіна Любоў Уладзіміраўна, к.э.н., дацэнт, дацэнт кафедры мытнай справы

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. : +375 17 209 57 52 

Як стаць сябрам СНДЛ:

Студэнты малодшых курсаў, якія жадаюць удзельнічаць у СНДЛ, падаюць заяву на імя кіраўніка СНДЛ, пасля чаго яны прызнаюцца членамі Лабараторыі рашэннем Савета лабараторыі. Для прапаганды дзейнасці СНДЛ ёсць інфармацыйныя стэнды, размешчаныя каля кафедры мытнай справы ФМА БДУ.