Навучальны цэнтр падтрымкі адукацыйнага працэсу факультэта міжнародных адносін быў створаны 1 кастрычніка 2021 г. шляхам рэарганізацыі лабараторыі інфарматыкі і вучэбнай лабараторыі тэхнічных сродкаў навучання.
У цяперашні час цэнтр мае пяць камп'ютарных класа. У іх праводзяцца заняткі па сучасных інфармацыйных тэхналогіях, замежных мовах, эканоміцы, праве, міжнародным турызме. Да паслуг студэнтаў доступ у Інтэрнет і прававыя базы.
У цэнтры ёсць відэа-класы для прагляду і праслухоўвання аўдыё і відэа файлаў абсталяваныя тэле- і відэаапаратурай, што дазваляе выкладчыкам факультэта праводзіць заняткі па замежных мовах як аўдыторна так і ў on-line фармаце.
Тры лінгафонныя кабінеты абсталяваны сучасным абсталяваннем, якое дае магчымасць працаваць са студэнтамі як у групе, так і індывідуальна.
На базе цэнтра праводзяцца канферэнцыі, семінары, "круглыя сталы". Адна з аўдыторый цэнтра абсталявана сістэмай сінхроннага перакладу.
Адрас: 220030, г. Мінск, вул.Ленінградская, д. 20, к. 910
тэл.: +375 17 209 57 59