|
||||||||||||||||||
Кафедра міжнароднага права створана ў 1992 г. на юрыдычным факультэце БДУ. У сувязі са стварэннем у 1995 г. факультэта міжнародных адносін, кафедра была перададзена факультэту і з'явілася адной з трох выпускаючых кафедр (разам з кафедрамі міжнародных адносін і міжнародных эканамічных адносін), якія склалі факультэт міжнародных адносін. У верасні 2000 г. са складу кафедры была выдзелена кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права. З моманту стварэння кафедры ў 1992 г. загадчыкам з'яўлялася кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Людміла Васільеўна Паўлава. Цяпер кафедру міжнароднага права ўзначальвае кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ананіч Святлана Міхайлаўна. Кафедра з'яўляецца базай і вытокам беларускай навуковай школы міжнароднага права (заснавальнікі школы - прафесар Броўка Юрый Пятровіч і прафесар Паўлава Людміла Васільеўна). Кафедра забяспечвае падрыхтоўку на I ступені вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят) на факультэце міжнародных адносін па спецыяльнасцях: 1-24 01 01 "Міжнароднае права"; 1-23 01 01 "Міжнародныя адносіны"; 1-25 01 03 "Сусветная эканоміка", 1-96 01 01 "Мытная справа"). Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці "Міжнароднае права" і забяспечвае навучанне па спецыялізацыях "Міжнароднае публічнае права", "Міжнароднае прыватнае права", "Еўрапейскае права". На II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) кафедра забяспечвае падрыхтоўку на факультэце міжнародных адносін па спецыяльнасцях 1 -24 80 01 "Юрыспрудэнцыя" і 1-23 80 06 "Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі". З 2021 г. адкрыты дзве прафілізацыі магістратуры 1-24 80 01 “Jurisprudence” на англійскай мове – “International Business Law” і “International Cyber Law”. Кафедра рыхтуе навукова-педагагічныя кадры вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура і дактарантура) па спецыяльнасцях 12.00.10 - міжнароднае права, еўрапейскае права; 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права. Адным з важных напрамкаў дзейнасці кафедры з'яўляецца падрыхтоўка студэнцкіх каманд да міжнародных конкурсаў па міжнародным праве. Пры кафедры створаны і дзейнічаюць студэнцкія навуковыя і практыкаарыентаваныя гурткі, а таксама студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Права міжнароднай бяспекі" пад кіраўніцтвам д.ю.н., прафесара, спецыяльнага дакладчыка ААН па негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека Доўгань Алены Федараўны. Кафедра міжнароднага права выступае ў якасці экспертнай базы па розных міжнародна-прававых аспектах дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі кафедры неаднаразова прадстаўлялі экспертныя заключэнні па запыце дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь (Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі, Генеральнай пракуратуры). Па запрашэнні дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый выкладчыкі кафедры неаднаразова ўдзельнічалі ў якасці нацыянальных экспертаў у рэалізацыі праектаў, звязаных з імплементацыяй міжнародна-прававых стандартаў і абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама экспертаў у складзе працоўных груп па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Шэраг супрацоўнікаў кафедры неаднаразова выступалі ў Эканамічным Судзе СНД у якасці генеральных дарадцаў і экспертаў. У працэсе ажыццяўлення практыкарыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне міжнароднага права кафедра актыўна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвамі і органамі міжнародных арганізацый: Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Эканамічным судом СНД, Судом ЕАЭС, Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. |
||||||||||||||||||
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 509 тэл.: +375 17 209 57 38, факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |