Select your language

26 мая 2025 года група ганаровай варты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з аддзелам па ідэалагічнай рабоце Брэсцкай мытні правяла "Урок Памяці" ў ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Брэста". На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы мытных класаў ДУА "СШ № 1 г. Брэста" і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Студэнты-мытнікі ФМА БДУ, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы мытных класаў ДУА "СШ № 1 г. Брэста" вывучылі гераічны шлях жыцця ветэранаў-мытнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў пасляваенны час абаранялі эканамічныя рубяжы нашай краіны, праходзячы службу ў мытных органах Рэспублікі Беларусь.

Студэнты ФМА БДУ прадставілі свой моладзевы праект "Помнім! Ганарымся! Не здрадзім!", прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнты групы ганаровай варты ФМА БДУ Навышная Валерыя, Андрэюк Андрэй і Цап Паліна азнаёмілі прысутных з падрабязнымі біяграфічнымі звесткамі пакалення пераможцаў-мытнікаў, якія прайшлі праз падзеі вайны. Таксама былі зачытаны архіўныя дакументы подзвігаў ветэранаў-мытнікаў.

Кіраўнік праекта, удзельнікі праектнай каманды, куратар праекта старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ Грабеннікаў Аляксандр Васільевіч былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад Брэсцкай мытні.

Пасля "Урока Памяці" ўдзельнікі мерапрыемства ўрачыста ўсклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Для студэнтаў была праведзена экскурсія па Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая-крэпасць-герой". Усе падкрэслілі мужнасць і гераічнасць ветэранаў, якія доблесна абаранялі межы нашай Радзімы.

Таксама была праведзена экскурсія ва УК Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, філіял "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці."

Старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі Грабеннікаў А.В.
 

{gallery}2025/2025_05_26{/gallery}