Традыцыйна ў канцы снежня ў перадсвяточнай атмасферы СНДЛ кафедры міжнародных адносін "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" праводзіць інтэлектуальную гульню. Так, 22 снежня 2025 г. адбылася інтэлектуальная гульня “ЯК? ДЗЕ? НАВОШТА?» па тэме "Мастацтва ў міжнародных адносінах і міжнародныя адносіны ў мастацтве". Дадзенае мерапрыемства было заклікана вырашыць шэраг задач: адукацыйных (набыццё і замацаванне ведаў, пашырэнне кругагляду), развіваючых (фарміраванне аналітычных навыкаў), выхаваўчых (развіццё патрыятызму праз вывучэнне нацыянальнага мастацтва, фарміраванне павагі да сусветнай культурнай спадчыны).
У гульні прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", а таксама асобныя прадстаўнікі спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Юрыспрудэнцыя" (магістратура). Былі прадстаўлены дзве каманды ў складзе 6 чалавек. Такім чынам каманды спаборнічалі не толькі з «гледачамі», але і паміж сабой. Кожная каманда гуляла па чарзе да шасці ачкоў супраць выкладчыкаў кафедры міжнародных адносін і супрацоўнікаў факультэта. Сюрпрызам для каманд і аўдыторыі з'явілася пытанне ад Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.У. Лукашэвіча.
Абсалютным пераможцам стала зборная каманда студэнтаў 2-4 курсаў (на фота), якая атрымала перамогу з лікам 6:4.
Адказныя за мерапрыемства – дацэнты кафедры міжнародных адносін А.В. Дземідовіч, Д.Л. Шавялёў.
СНДЛ кафедры міжнародных адносін "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" віншуе ўсіх з Калядамі і Новым годам і запрашае да супрацоўніцтва ў новым 2026 г.
А.В. Дземідовіч, к.г.н., дацэнт кафедры міжнародных адносін, кіраўнік СНДЛ
![]() |
![]() |
Сардэчна віншуем Аляксандра Віктаравіча Шарапу, першага дэкана ФМА, з узнагароджаннем Ордэнам Пашаны!
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, а таксама тры ўстановы.
Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 30 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены 38 работнікам розных прадпрыемстваў, арганізацый і структур за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне судовай сістэмы, барацьбу са злачыннасцю, забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці, дзяржаўнай бяспекі, абарону дзяржаўных інтарэсаў, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, развіццё нафтавай і хімічнай прамысловасці, высокія вытворчыя паказчыкі, выдатныя дасягненні ў дзяржаўнай службе, праектнай дзейнасці, сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі і культуры.
Прафесар кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Аляксандр Шарапа ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Каманда студэнтаў кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўвайшла ў пяцёрку лепшых каманд сярод удзельнікаў міжнароднага конкурсу «Вырашэнне спрэчак у Еўразійскім эканамічным саюзе − 2025», арганізаванага Расійскім дзяржаўным універсітэтам правасуддзя імя У.М. Лебедзева і Цэнтрам міжнародных і параўнальна-прававых даследаванняў!
У склад каманды ўвайшлі студэнты 4 курса Павел Белаец, Данііл Яцына, Таісія Пахомская, Аліна Скрыннікава. Трэнеры – выкладчыкі кафедры Вераніка Андрыенка, Ганна Рыпінская.
Конкурс праходзіў у тры этапы, якія ўключалі пісьмовую падрыхтоўку мемарандумаў (17 ліпеня – 15 кастрычніка 2025 г.), вусныя раунды ў фармаце анлайн (15-16 лістапада 2025 г.), па выніках якіх каманды, у тым ліку каманда ФМА БДУ, якія двойчы праходзілі строгі адбор, сустрэліся на раўндах вочна ў г. Маскве 20-21 снежня 2025 г.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 23 каманды, якія прадстаўлялі Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі», Міжнародны ўніверсітэт МІПСА, Уральскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя В.Ф. Якаўлева, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя А.Я. Кутафіна, Расійска-Армянскі ўніверсітэт, Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт і інш.
Віншуем каманду факультэта і жадаем далейшых здзяйсненняў!
{gallery}2025/2025_12_21{/gallery}
Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Сысой Дзмітрый Аляксандравіч і Фралоў Яўген Аляксандравіч занялі 2-е месца ў штогадовым Міжнародным студэнцкім конкурсе "Палата арбітраў – 2025". Арганізатарамі з'яўляюцца ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінская абласная калегія адвакатаў, Міжнародны арбітражны (трацейскі) суд "Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў".
Па выніках пісьмовых і вусных раундаў, каманда стала прызёрам у наступных намінацыях:
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты з вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Узбекістан. Пляцоўкай для правядзення паўфінальнага і фінальнага раундаў, а таксама цырымоніі ўзнагароджання стала Мінская абласная калегія адвакатаў.
Варта адзначыць, што Шмакава Ксенія Аляксандраўна, аспірант кафедры міжнароднага права ФМА БДУ, прыняла ўдзел у конкурсе ў якасці арбітра вусных раундаў.

22 снежня 2025 г. на ФМА прайшла творчая вечарына «Калядны мост сяброўства». Арганізатарамі выступілі кафедра ўсходазнаўства ФМА і СНДЛ "Усходазнаўца" сумесна з філіялам Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску.
У падрыхтоўцы творчых нумароў і арганізацыі мерапрыемства бралі ўдзел супрацоўнікі кафедры ўсходазнаўства: заг. кафедры В.Р. Баравы, старшыя выкладчыкі К.І. Лешчанка, В.У. Клімовіч, А.Я. Лабанава, А.У. Ерышоў, выкладчыкі А.І. Пінчук, М.П. Шыраеў, С.В. Малахоўскі, А.І. Карпінская, М.У. Танкіх, П. Таваколі Таргі, выкладчыкі-стажоры Чжэн Цзяюнь, Ляо Мэнфань, К.У. Дунай, Я.А. Зінькова, А.А. Радзько, Д.А. Нямкевіч. У якасці вядучых выступілі старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства», куратар мінскай філіі SCOLAR Д.Д. Кузьміч.
Больш за 45 студэнтаў ФМА спецыяльнасцей "Усходазнаўства", "Афрыканістыка", "Лінгвакраіназнаўства", "Міжнародныя адносіны", "Міжнародная канфлікталогія" і "Міжнародная лагістыка", а таксама выкладчыкі і госці мерапрыемства выступілі з творчымі нумарамі на ўсходніх мовах, якія вывучаюцца.
К.І. Лешчанка прадставіла прэзентацыю вынікаў 2025 года філіяла SCOLAR у г. Мінску. Філіял SCOLAR у г. Ніжні Ноўгарад накіраваў відэавіншаванне на кітайскай мове з перакладам на рускую для ўсіх удзельнікаў.
Старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства А.У. Ерышоў правёў майстар-клас па мастацтве ікебаны, склаўшы кампазіцыю з сімволікай добразычлівасці да Новага года. У выкананні кітайскіх аспірантаў БДАМ і БДУКМ прагучала кітайская песня《一剪梅》(«Галінка квітнеючай слівы»)
Папулярныя песні на ўсходніх мовах (фарсі, турэцкай, кітайскай, карэйскай) выканалі студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці «Усходазнаўства» і 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства». Кітаісты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» і «Усходазнаўства» і 1 курса спецыяльнасці «Міжнародная канфлікталогія» прадэкламавалі вершы на кітайскай мове, а другакурснікі-япаністы спецыяльнасці «Усходазнаўства» - на японскай. Першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" падрыхтавалі сцэнку "Варажбы пад Новы год" на кітайскай мове. Другакурснікі спецыяльнасці "Усходазнаўства" таксама прапанавалі гледачам віктарыну на веданне традыцый Новага года розных краін, а першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" падрыхтавалі відэаквіз па сучаснай поп-культуры на кітайскай мове. Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Афрыканістыка» і 3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» прадставілі даклады аб традыцыях святкавання Калядаў і Новага года ў Афрыцы і арабскіх краінах. Прыз сімпатый гледачоў па выніках галасавання дастаўся групе студэнтаў-цюрколагаў 1 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства», якія выканалі турэцкую песню Sev Kardeşim (Love, my friend). Гледачы высока ацанілі і выступленні другакурніскаў-усходазнаўцаў - японістаў, а таксама іраністаў сумесна з выкладчыкам П. Таваколі Таргі.
Творчы вечар "Калядны мост сяброщства" праводзіцца на ФМА трэці раз і ўжо стаў добрай традыцыяй абмену ведамі, творчымі ідэямі і добрым настроем напярэдадні зімовых свят.
{gallery}2025/2025_12_22{/gallery}