23–24 кастрычніка 2025 Алена Фёдараўна Доўгань, доктар юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры міжнароднага права ФМА БДУ, а таксама спецыяльны дакладчык ААН па негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека, выступіла з дакладам на канферэнцыі The International Symposium on Multilateralism and Advancement of International Rule of Law" у г. Шэньчжэнь, Кітай. У мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-га юбілея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 20 дзяржаў, у тым ліку і ад Рэспублікі Беларусь.
У сваім дакладзе "Rule of law and international law in unilateral sanction's environment" Алена Фёдараўна раскрыла асноўныя праблемы прымянення аднабаковых прымусовых мер, сродкаў забеспячэння іх прымянення і аверкамплаенсу з розных пунктаў гледжання: асноватворных прынцыпаў права, міжнароднага крымінальнага права, суб'ектаў міжнароднага права, імунітэтаў дзяржаў і права міжнароднай бяспекі.
Варта адзначыць, што ў гонар 80-годдзя ААН па ўсім свеце было праведзена мноства мерапрыемстваў, якія падвялі вынікі праведзенай работы, а таксама паставілі перад дзяржавамі-ўдзельніцамі новыя мэты і праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Такім чынам, можна казаць аб новым этапе ў працы Арганізацыі, накіраваным на ўмацаванне вяршэнства права, мірнага вырашэння спрэчак і павагі правоў чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права.
Канферэнцыя чарговы раз паказала, што галоўнай формай зносін у міжнароднай супольнасці з'яўляецца дыялог і супрацоўніцтва бакоў.

Беларускія вучоныя і маладыя даследчыкі 30 кастрычніка 2025 года прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Расія-Кітай-Беларусь: сацыяльна-эканамічнае партнёрства і развіццё Далёкага Усходу», арганізатарам якой выступіў Ціхаакіянскі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Хабараўск).
Фармат канферэнцыі быў скарыстаны для далейшай апрабацыі папярэдніх вынікаў навуковых даследаванняў па арктычнай тэматыцы, якія праводзяцца на факультэце міжнародных адносін БДУ. Нягледзячы на той геаграфічны факт, што Беларусь не мае выхаду да Паўночнага Ледавітага акіяна, на працягу некалькіх стагоддзяў беларусы разам з рускімі і іншымі народамі прымалі актыўны ўдзел у адкрыцці і асваенні Далёкага Усходу і Арктыкі. І цяперашняе пакаленне беларусаў працягвае працу на арктычным маршруце.
Пачатковы этап даследаванняў па гэтай тэме дазволіў абагульніць інфармацыю аб укладзе папярэдніх пакаленняў беларусаў і іншых народаў Азіі ў арктычным рэгіёне, а таксама вызначыць ролю і значэнне паўночнаморскай дыпламатыі ў новай сусветнай архітэктуры, якая фарміруецца. «Беларускія эксперты выдатна разумеюць, што сёння нельга ўпусціць час для ўключэння айчынных экспарцёраў у новы паўночнаморскі транспартна-лагістычны ланцужок. Але яшчэ важней прадоўжыць лінію на пазіцыянаванне Рэспублікі Беларусь як актыўнага ўдзельніка маштабнага стратэгічнага праекта XXI стагоддзя – Паўночны марскі шлях, а таксама сканцэнтравацца на ацэнцы рызык, звязаных з палітыка-эканамічнай кампаніяй вакол Арктыкі, якая працягваецца», – адзначыў у сваім выступе загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БГУ, д.п.н., професар Есін Р.А.
22 кастрычніка 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў чацвёртага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з намеснікам начальніка ўпраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пыталёвым Аляксандрам Андрэевічам.
Аляксандр Андрэевіч расказаў студэнтам аб напрамках дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да дыпламатычных работнікаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена міжнародным дамовам Рэспублікі Беларусь.
Студэнты задавалі Аляксандру Андрэевічу пытанні, якія тычыліся прыёму і ратацыі дыпламатычных работнікаў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
18 кастрычніка 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў чацвёртага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з начальнікам аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Лукіной Ларысай Сяргееўнай.
Ларыса Сяргееўна расказала студэнтам аб Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, яго структуры, кампетэнцыі, а таксама аб напрамках дзейнасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням міжнароднага супрацоўніцтва.
Пасля выступлення Ларысы Сяргееўны студэнты задавалі пытанні, у асноўным аб прафесійнай кар'еры ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, на якія атрымалі вычарпальныя адказы.

17 кастрычніка 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў чацвёртага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з саветнікам экспертна-аналітычнага аддзела Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, кандыдатам юрыдычных навук Арловай Кацярынай Сяргееўнай.
Кацярына Сяргееўна расказала студэнтам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, аб органах еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, а таксама аб органах міжнароднага правасуддзя інтэграцыйных аб'яднанняў.
Асаблівая ўвага была ўдзелена суду Еўразійскага эканамічнага саюза, практыцы суда Еўразійскага эканамічнага саюза і ролі суда Еўразійскага эканамічнага саюза ў развіцці еўразійскай інтэграцыі.
Студэнты актыўна задавалі пытанні, якія датычацца працы ў Судзе Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама цікавіліся, якія стажыроўкі можна прайсці ў судзе.
