У лістападзе 2025 г. дзейнасць у СНК «Перакладчык у сферы міжнароднай дзейнасці» на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ была сканцэнтравана на стварэнні іншамоўных праектаў у форме насценгазет.
Тэматыка распрацаваных іншамоўных праектаў студэнтаў спецыяльнасцей 1 курса "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці)" і 2 курса "Міжнародная лагістыка" уключана ў праграмны матэрыял па вучэбных дысцыплінах "Замежная мова (першая) (англійская)" і "Замежная мова (другая).
Стварэнне іншамоўных праектаў вялося ў форме гульні, у групавым рэжыме працы з дадаткам творчага і эўрыстычнага кампанентаў развіцця ініцыятывы студэнтаў.
Два іншамоўныя праекты студэнтаў 1 курса «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці)» адлюстроўваюць каштоўнасці традыцыйнай сям'і, падкрэсліваюць прывабнасць нашай роднай Беларусі як краіны з моцнымі нацыянальнымі традыцыямі і паважлівага стаўлення да традыцыйнай сям'і як вялікай каштоўнасці. Удзельнікі СНК таксама працавалі над рубрыкай «Трансфармацыя сям'і ў XXI стагоддзі» і выказалі сваё меркаванне наконт стаўлення да сямейных каштоўнасцяў маладога пакалення.
Праектная работа 2 курса "Міжнародная лагістыка" адлюстроўвае тэматыку праграмнага матэрыялу "Цуды свету" ("Wonders of the World") і самастойны творчы пошук студэнтаў. Ствараючы сваю насценгазету, студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" адлюстравалі свае ўменні пошуку неабходных звестак і сістэматызацыі тэматычнага матэрыялу, яго арганізацыі і спосабу прадстаўлення.
Іншамоўныя праекты ў форме насценгазет былі прадстаўлены ў выглядзе вусных групавых прэзентацый на англійскай мове, на якіх прысутнічала загадчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Дубінка С. А. У сяброўскай атмасферы прафесійнай міжкультурнай камунікацыі Святлана Аляксееўна пагутарыла са студэнтамі, натхняючы іх на новыя здзяйсненні ў галіне міжкультурнай камунікацыі.
Іншамоўныя праекты ў форме насценгазет даступныя для азнаямлення ўсім жадаючым на стэндзе кафедры на 9-м паверсе ФМА БДУ.
Кіраўнікі СНК "Перакладчык у сферы міжнароднай дзейнасці": старшыя выкладчыкі кафедры Макарэвіч І. І., Макарэвіч Т. І., выкладчык Макарэвіч В. І.
З дзейнасцю членаў СНК "Перакладчык у сферы міжнароднай дзейнасці" можна азнаёміцца па спасылцы.
Запрашаем усіх жадаючых!
{gallery}2025/2025_11_30{/gallery}
27 лістапада 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з намеснікам начальніка аддзела міжнароднага права галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Наталляй Міхайлаўнай Міхнюк.
Наталля Міхайлаўна расказала студэнтам аб рабоце на дзяржаўнай службе, аб навуковай дзейнасці ў НЦЗПІ. Асобная ўвага была ўдзелена пытанням міжнароднага супрацоўніцтва.
Пасля выступлення Наталлі Міхайлаўны студэнты задавалі пытанні аб прафесійнай кар'еры ў НЦЗПІ, на якія атрымалі вычарпальныя адказы.

26 лістапада 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з намеснікам начальніка ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам Дзмітрыем Рыгоравічам Паляшчуком.
Дзмітрый Рыгоравіч расказаў студэнтам аб канцэпцыі прававой палітыкі, нарматворчай дзейнасці, рабоце з прававой інфармацыяй, лічбавізацыі юрыдычнай прафесіі, а таксама аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да маладых спецыялістаў у дзяржаўных органах.
Студэнты задавалі пытанні, якія датычацца судовай практыкі і доступа да судовай практыкі, а таксама аб магчымасці праходжання практыкі і стажыроўкі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

25 лістапада 2025 г. на факультэце міжнародных адносін праведзены навучальны тэматычны семінар "Супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу: шляхі да ўзаемаразумення". Слухачамі семінара сталі 20 чалавек: выкладчыкі БДПУ імя М.Танка і ФМА, спецыялісты Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Беларусбанка, студэнты і магістранты ФМА і філалагічнага факультэта БДУ.
Слухачы атрымалі магчымасць азнаёміцца з прычынамі, асноўнымі этапамі і пазіцыямі бакоў у блізкаўсходнім канфлікце, культурай і традыцыямі краін Блізкага Усходу, пратакольнымі аспектамі перагавораў. Навучанне на семінары садзейнічала выпрацоўцы разумення спецыфікі рэгіёну Блізкага Усходу, развіццю кампетэнцый слухачоў па арганізацыі і правядзенню дзелавых мерапрыемстваў з прадстаўнікамі дзяржаў Блізкага Усходу.
Фармат правядзення заняткаў уключаў лекцыі і практычныя заняткі.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі яе практычную накіраванасць.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
Дзякуем за працу выкладчыкам і распрацоўшчыкам праграмы - дацэнтам кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасіі Міксюк і Дзмітрыю Шавялёву.
{gallery}2025/2025_11_25{/gallery}
20.11.2025 на факультэце міжнародных адносін пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Міцевай Т. П. было праведзена пасяджэнне гуртка аматараў англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY. Яно было прысвечана тэме кахання ў сусветнай музычнай творчасці і яе адлюстравання ў паэзіі.
Мерапрыемства пачалося з невялікай дыскусіі, падчас якой удзельнікі абмеркавалі цытаты выбітных асоб пра каханне. Падчас пасяджэння былі праслуханы і прааналізаваны знакавыя музычныя кампазіцыі з розных краін, якія прадстаўляюць разнастайныя стылі і жанры. Студэнты выконвалі розныя заданні, звязаныя з тэкстамі песень. Асноўнай мэтай мерапрыемства было паказаць, як пачуццё кахання знаходзіць сваё ўнікальнае гучанне ў розных культурах праз гармонію музыкі і слова. Усе разгледжаныя творы аб'ядноўвае тое, што іх тэксты ўяўляюць сабой сапраўдную паэзію, якая выкарыстоўвае багаты арсенал сродкаў выразнасці (метафары, эпітэты, яркія вобразы).
Напрыканцы пасяджэння ўсе ўдзельнікі пагадзіліся, што менавіта музычная кампазіцыя, будучы самай даступнай і эмацыйнай формай паэзіі, дазваляе найбольш глыбока і поўна даследаваць шматграннасць любоўнага перажывання. Такім чынам, разглядаемая творчасць выступае як адлюстраванне ўзаемапранікнення музыкі і слова і служыць мастом для ўзаемаразумення паміж людзьмі.
У пасяджэнні актыўны ўдзел прымалі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны".
Мы запрашаем усіх, хто захоплены вывучэннем англійскай мовы, далучыцца да супрацоўніцтва!
Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»