23–24 кастрычніка 2025 Алена Фёдараўна Доўгань, доктар юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры міжнароднага права ФМА БДУ, а таксама спецыяльны дакладчык ААН па негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека, выступіла з дакладам на канферэнцыі The International Symposium on Multilateralism and Advancement of International Rule of Law" у г. Шэньчжэнь, Кітай. У мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-га юбілея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 20 дзяржаў, у тым ліку і ад Рэспублікі Беларусь.
У сваім дакладзе "Rule of law and international law in unilateral sanction's environment" Алена Фёдараўна раскрыла асноўныя праблемы прымянення аднабаковых прымусовых мер, сродкаў забеспячэння іх прымянення і аверкамплаенсу з розных пунктаў гледжання: асноватворных прынцыпаў права, міжнароднага крымінальнага права, суб'ектаў міжнароднага права, імунітэтаў дзяржаў і права міжнароднай бяспекі.
Варта адзначыць, што ў гонар 80-годдзя ААН па ўсім свеце было праведзена мноства мерапрыемстваў, якія падвялі вынікі праведзенай работы, а таксама паставілі перад дзяржавамі-ўдзельніцамі новыя мэты і праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Такім чынам, можна казаць аб новым этапе ў працы Арганізацыі, накіраваным на ўмацаванне вяршэнства права, мірнага вырашэння спрэчак і павагі правоў чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права.
Канферэнцыя чарговы раз паказала, што галоўнай формай зносін у міжнароднай супольнасці з'яўляецца дыялог і супрацоўніцтва бакоў.
