3 кастрычніка 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з намеснікам дырэктара Прававога дэпартамента Еўразійскай эканамічнай камісіі, выпускніком ФМА БДУ Аляксандрам Яўгенавічам Басалыгай.
Аляксандр Яўгенавіч выступіў на тэму "Еўразійскі эканамічны саюз: старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Саюза ў 2025 годзе", асвятліўшы гісторыю стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, нарматыўна-прававую базу этапаў эканамічнай інтэграцыі, структуру Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, структуру органаў Еўразійскага эканамічнага саюза і актуальную работу на Еўразійскай інтэграцыйнай пляцоўцы.
Асобная ўвага была ўдзелена тэме старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у 2025 г. Работа па гэтым напрамку была прадстаўлена з улікам выступлення Кіраўніка дзяржавы на IV Еўразійскім эканамічным форуме, які адбыўся 27 чэрвеня ў Мінску, а таксама сустрэчы 30 верасня з удзельнікамі пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Шырокая навуковая дыскусія разгарнулася ў рамках праведзенага 3 кастрычніка 2025 года на пляцоўцы факультэта міжнародных адносін БДУ Міжнароднага круглага стала "Разам рэалізуем дамоўленасці лідараў Беларусі і Кітая: гісторыя дружбы, глабальнае кіраванне і іншыя ініцыятывы дружалюбных дзяржаў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 вучоных і маладых даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Кітая.
Міжвузаўскае ўзаемадзеянне пашыраецца і сведчаннем гэтаму з'яўляецца ўдзел у мерапрыемстве не толькі прадстаўнікоў БДУ, але і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Адначасова пашыраецца падтрымка даследчыкаў сучаснага развіцця Кітая з боку вядучых вучоных, дыпламатаў і грамадскіх арганізацый.
Цяперашняя дыскусія наглядна прадэманстравала шырокую цікавасць у Беларусі і за мяжой да нядаўна агучанай 1 верасня 2025 года ў г.Цяньцзінь (Кітай) на палях пасяджэння ў фармаце ШАС плюс ініцыятывы Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў галіне глабальнага кіравання, якую першым падтрымаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Нараўне з гэтым удзельнікі мерапрыемства актыўна абмяркоўвалі магчымыя айчынныя ініцыятывы ў рамках перспектыўнага трохбаковага супрацоўніцтва дружалюбных дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
«На працягу шэрагу апошніх гадоў беларускія навукоўцы-міжнароднікі ва ўзаемадзеянні са сваімі калегамі з Расіі і Кітая актыўна вядуць абмеркаванне ідэі ФМА БДУ аб запуску айчыннай ініцыятывы «Трансарктычная палітычная вось стратэгічных саюзнікаў». Працягваюцца дыскусіі па пытанні арганізацыі першай беларуска-расійска-кітайскай навукова-даследчай арктычнай экспедыцыі ў мэтах комплекснага вывучэння новых магчымасцяў на паўночным марскім маршруце», – адзначыў загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ, кіраўнік валанцёрскага праекта «Лабараторыя паўночнага вектара» Руслан Есін.
28 кастрычніка 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Метадалагічны семінар па выкладанні інтэграцыйных дысцыплін.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца вучоныя, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў, дактаранты, аспіранты, магістранты, а таксама прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўных органаў улады і кіравання, сферы бізнесу.
Мэта мерапрыемства – аб'яднаць выкладчыкаў, вучоных і практыкаў для дыялогу аб актуальных пытаннях навучання інтэграцыйным дысцыплінам, абмену ідэямі, вопытам і сучаснымі практыкамі рэалізацыі методык выкладання.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму (глядзі ў інфармацыйным лісце) і даслаць на электронны адрас кафедры
Матэрыялы дакладаў прадстаўляюцца загадзя, да 25 кастрычніка 2025 года.
Паважаныя абітурыенты і навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў мытнай накіраванасці!
4 кастрычніка пачынаюць сваю работу Школа будучага мытніка (ШБМ) і Школа будучага лагіста-міжнародніка (ШБЛМ).
Збор слухачоў у навучальным корпусе ФМА БДУ а 10.00 у холе 8 паверха.
У перыяд 01.10.2025 – 03.10.2025 у зале інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі ФМА (аўд. 603) праходзіць адкрыты прагляд прац выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін.
Запрашаем усіх!
