Шырокая навуковая дыскусія разгарнулася ў рамках праведзенага 3 кастрычніка 2025 года на пляцоўцы факультэта міжнародных адносін БДУ Міжнароднага круглага стала "Разам рэалізуем дамоўленасці лідараў Беларусі і Кітая: гісторыя дружбы, глабальнае кіраванне і іншыя ініцыятывы дружалюбных дзяржаў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 вучоных і маладых даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Кітая.
Міжвузаўскае ўзаемадзеянне пашыраецца і сведчаннем гэтаму з'яўляецца ўдзел у мерапрыемстве не толькі прадстаўнікоў БДУ, але і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Адначасова пашыраецца падтрымка даследчыкаў сучаснага развіцця Кітая з боку вядучых вучоных, дыпламатаў і грамадскіх арганізацый.
Цяперашняя дыскусія наглядна прадэманстравала шырокую цікавасць у Беларусі і за мяжой да нядаўна агучанай 1 верасня 2025 года ў г.Цяньцзінь (Кітай) на палях пасяджэння ў фармаце ШАС плюс ініцыятывы Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў галіне глабальнага кіравання, якую першым падтрымаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Нараўне з гэтым удзельнікі мерапрыемства актыўна абмяркоўвалі магчымыя айчынныя ініцыятывы ў рамках перспектыўнага трохбаковага супрацоўніцтва дружалюбных дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
«На працягу шэрагу апошніх гадоў беларускія навукоўцы-міжнароднікі ва ўзаемадзеянні са сваімі калегамі з Расіі і Кітая актыўна вядуць абмеркаванне ідэі ФМА БДУ аб запуску айчыннай ініцыятывы «Трансарктычная палітычная вось стратэгічных саюзнікаў». Працягваюцца дыскусіі па пытанні арганізацыі першай беларуска-расійска-кітайскай навукова-даследчай арктычнай экспедыцыі ў мэтах комплекснага вывучэння новых магчымасцяў на паўночным марскім маршруце», – адзначыў загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ, кіраўнік валанцёрскага праекта «Лабараторыя паўночнага вектара» Руслан Есін.
{gallery}2025/2025_10_03{/gallery}