16 чэрвеня 2025 года на факультэце міжнародных адносін адбыўся выпуск слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі "Англійская мова ў перагаворным працэсе (прэзентацыі, афіцыйна-дзелавая карэспандэнцыя і камунікацыя, вядзенне перагавораў)".
Слухачамі курсаў сталі 9 супрацоўнікаў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі паспяхова справіліся з праграмай, развілі навыкі аўдзіравання, вуснага маўлення, навыкі публічнага іншамоўнага маўлення і вядзення перагавораў, а таксама асвоілі сучасную тэрміналагічную англамоўную лексіку.
На заканчэнне навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі нефармальны падыход і прафесіяналізм старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Святланы Аляксандраўны Зудовай і Эдзіты Валер'еўны Фядосавай.
{gallery}2025/2025_06_16{/gallery}
10–11 чэрвеня 2025 г. у Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па міжнародным гуманітарным праве "Мартэнсаўскія чытанні – 2025". Тэма чытанняў: "Гуманнасць на полі бітвы: праз прызму гісторыі, даследавання і выкладання".
Карына Ігараўна Герасімава, спецыяліст па вядзенні праектаў Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ, прыняла ўдзел у якасці дакладчыка ў моладзевай секцыі па тэме "Кваліфікацыя гібрыдных канфліктаў: выклікі для міжнароднага гуманітарнага права".

Слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі "Пратакол і этыкет міжнародных зносін" з 9 чэрвеня па 13 чэрвеня 2025 г. сталі 10 супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў: Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Сакратарыят Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, ААТ "Парытэтбанк".
Слухачы атрымалі магчымасць азнаёміцца з правіламі дзелавой камунікацыі і нормамі міжнародных зносін. Навучанне па дадзенай тэматыцы садзейнічае падрыхтоўцы да міжнароднай дзейнасці і паглыбленню ўжо наяўных у спецыялістаў ведаў.
У ходзе навучання слухачы вывучылі стандарты зносін у дзелавой сферы, правілы арганізацыі і правядзення перагавораў, нацыянальныя асаблівасці дзелавога этыкету, пытанні лічбавага этыкету і іншыя тэмы.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі яе практычную накіраванасць.
13 чэрвеня адбылося ўручэнне пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
Дзякуй за працу выкладчыкам і распрацоўшчыкам праграмы – дацэнтам кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасіі Міксюк і Людміле Слуцкай.

Да ўвагі студэнтаў платнай формы навучання! З 17.06.2025 г. на факультэце міжнародных адносін пачынаецца збор дакументаў для прадастаўлення зніжак са сфарміраванага кошту навучання на 2025-2026 навучальны год.
Дакументы прымаюцца ў дэканаце (к. 518) да 07 ліпеня 2025 г. па будніх днях з 10.00 да 16.00 гадзін. Перапынак на абед ад 13.00 да 14.00.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у куратара навучальнай групы.
ПАЛАЖЭННЕ аб парадку прадастаўлення зніжак са сфарміраванага кошту навучання студэнтам БДУ (от 06.03.2025 г.)
11 чэрвеня 2025 г. калектыў факультэта міжнародных адносін наведаў выставу, прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа".
У экспазіцыйнай зале прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны, актыўна выкарыстаны розныя мультымедыйныя тэхналогіі і тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Наша Перамога пачала кавацца яшчэ з першых хвілін, з першых герояў, з першых абаронцаў. І менавіта з варот Брэсцкай крэпасці пачынаецца выстава. Далей крок за крокам мы рухаемся наперад да Перамогі. Абарона Мінска, Магілёва….
І вось ужо сумныя старонкі гісторыі пра генацыд нашага народа. На інтэрактыўным экране можна ўбачыць пералік пасёлкаў і вёсак, якія былі знішчаны разам з іх жыхарамі. Маштаб партызанскай барацьбы ў краіне паказаны на інтэрактыўнай карце: мноства кропак, дзе яна вялася, дзе ішла рэйкавая вайна.
Ёсць тут і стэнды са зброяй: то кулямёт, то мінамёт, які прайшоў вайну ад Сталінградскай бітвы, то гармата….
І вось мы пераходзім да этапаў вызвалення Беларусі, а потым і да вызвалення Еўропы.
Настаў час пераможцаў. Парад Перамогі, той самы, што прайшоў на Чырвонай плошчы ў 1945 годзе, можна паглядзець на вялікім экране. А далей аддаць даніну памяці ля копіі абеліска з Плошчы Перамогі, паглядзець на партрэты Герояў, пастаяць ля Вечнага агню.
{gallery}2025/2025_06_11{/gallery}