Select your language

8 чэрвеня 2025 года прафсаюзнае бюро ФМА арганізавала пешую экскурсію па Мінску "Прагулка па Залатой Горцы".

Пачалася экскурсія на плошчы Якуба Коласа са знаёмства з гісторыяй вёскі Камароўка і сучаснага выгляду плошчы. У цэнтры плошчы знаходзіцца скульптура Я. Коласа, які ў задуменні сядзіць на камені. Па абодва бакі ад помніка размешчаны дзве скульптурныя групы: "Сымон-музыка" і "Дзед Талаш" — літаратурныя героі класіка беларускай літаратуры. Помнік быў устаноўлены ў 1972 годзе да дзевяностагоддзя Якуба Коласа. Аўтарам кампазіцыі з'яўляецца беларускі скульптар Заір Азгур.

Далей удзельнікі экскурсіі даведаліся пра гісторыю фарміравання раёна Залатая Горка, азнаёміліся з трыма версіямі паходжання гэтай назвы. Адмысловае ўражанне пакінуў аповяд пра будоўлю касцёла Святога Роха. Завяршылася экскурсія наведваннем Вайсковых могілак як аднаго з найбольш старажытных рэлікварый г. Мінска. Там свой апошні спакой знайшлі многія выдатныя людзі, з лёсамі некаторых з іх экскурсанты азнаёміліся больш падрабязна. Убачылі пахаванні Якуба Коласа, Янкі Купалы, Нестара Сакалоўскага, Рут Уолер, Івана Пуліхава і іншых.

Экскурсія па маршруце «Прагулка па Залатой Горцы» выклікала станоўчыя эмоцыі і ўражанні, гонар за свой родны горад і жаданне яшчэ больш даведацца пра людзей і падзеі, звязаныя з гісторыяй г. Мінска.

{gallery}2025/2025_06_08{/gallery}