25 верасня студэнты-мытнікі 4 курса сустрэліся з начальнікам упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ДМК Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Аляксандравічам Маслоўскім.
На сустрэчы яны даведаліся аб сучасных патрабаваннях да працаўладкавання ў мытныя органы і ўмовах службы.
![]() |
![]() |
22 верасня перад студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" выступіў генеральны дырэктар РУП "Белмытсэрвіс" Д.В. Кавалёнак.
У сваім выступленні кіраўнік расказаў аб дзейнасці прадпрыемства, асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням падрыхтоўкі лагістычных кадраў і складнікаў гэтай прафесіі, таксама адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.
{gallery}2025/2025_09_22{/gallery}
18 верасня 2025 года ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання дзейных супрацоўнікаў Мінскай рэгіянальнай мытні, ветэранаў прафесіі, а таксама членаў Групы ганаровай варты факультэта міжнародных адносін БДУ. Начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргей Валер'евіч Іваноў уручыў нагрудныя знакі "Мытная справа" студэнтам 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ .
Узнагароджаныя студэнты не толькі годна прадстаўляюць факультэт на розных афіцыйных сустрэчах, але і ўносяць значны ўклад у захаванне традыцый патрыятычнага выхавання і культуры памяці. Іх удзел у мерапрыемствах Групы ганаровай варты ФМА БДУ служыць прыкладам дысцыпліны, адданасці справе і павагі да гістарычнай спадчыны краіны.
У сваім звароце Сяргей Валер'евіч падкрэсліў важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі і зазначыў, што ўдзел студэнтаў у такіх ініцыятывах дапамагае фарміраваць пачуццё гонару за Радзіму і павагу да дзяржаўнай сімволікі.
Для ўдзельнікаў гэта падзея стала ганаровым прызнаннем іх заслуг і важным стымулам для далейшага прафесійнага і асобаснага росту.
Віншуем нашых студэнтаў!
Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ
Інфармацыя ў СМІ Рэспублікі Беларусь:
{gallery}2025/2025_09_18{/gallery}
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь у асобе Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь Расула Багірава дзякуе дэкану ФМА Алене Анатольеўне Дастанка за магчымасць выступіць перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін і іх актыўны ўдзел у міжнародным турніры "Шахматы для міру".
Удзел студэнтаў факультэта міжнародных адносін у турніры "Шахматы для міру" напярэдадні Міжнароднага дня міру і напярэдадні 80-годдзя ААН дазволіў будучым дыпламатам на практыцы прымяніць навыкі міжкультурных зносін і прадэманстраваў, як шахматы могуць служыць універсальнай мовай дыялогу і ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей і ўзростаў.
18 верасня 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін са Старшынёй камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу Моладзевай рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паўлам Сяргеевічам Шайтанавым.
У ходзе выступлення госць закрануў наступныя тэмы:
Студэнты актыўна задавалі пытанні, асабліва іх цікавіла міжнародная дзейнасць Маладзевай рады.
![]() |
![]() |