25 чэрвеня 2025 года адбыўся выпуск слухачоў навучальных курсаў "Кітайская мова (першы год навучання)" на факультэце міжнародных адносін.
Слухачамі курсаў «Кітайская мова (першы год навучання)» сталі 9 чалавек: студэнты ФМА, студэнты СІБД БДУ, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка, супрацоўнік ЗАТ «Белзнешінвест».
Слухачы паспяхова справіліся з праграмай, вывучылі асновы кітайскай літаратурнай мовы путунхуа, яго фанетыку, базавую граматыку, лексіку і іерогліфіку.
У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі нефармальны падыход і прафесіяналізм выкладчыка кафедры ўсходніх моў Вікторыі Уладзіміраўны Клімовіч.
Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!
{gallery}2025/2025_06_25{/gallery}
Калектыў факультэта міжнародных адносін віншуе дацэнта кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці, кандыдата філалагічных навук Вольгу Валянцінаўну Круглову з прысваеннем вучонага звання "дацэнт" па спецыяльнасці "Мовазнаўства".
Жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў у навуковай і прафесійнай дзейнасці, рэалізацыі творчых задум!
Студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" 23 чэрвеня ў рамках рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва прадстаілі факультэт міжнародных адносін БДУ. Прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць удзельнікаў.
Рэспубліканскі марафон моладзі і студэнцтва "Усё залежыць ад нас!" праходзіць у Беларусі з 23 па 29 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва. Марафон стартуе ў Мінску, потым ахопіць усе вобласці. Гэта маштабная тыднёвая падзея аб'яднае актыўную моладзь з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
{gallery}2025/2025_06_23{/gallery}
17 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута Кітая і сучаснай Азіі РАН, Інстытута даследавання сучаснага Кітая разам з Групай ганаровай варты ФМА БДУ урачыста ўсклалі кветкі да мемарыяла "Памяць у імя жывых".
Памятны мемарыял адкрыўся 5 мая 2017 года ва ўнутраным дворыку БДУ г. Мінска, што звязана з неабходнасцю захаваць памяць аб акадэмічнай і студэнцкай супольнасці ўніверсітэта, прадстаўнікі якога пайшлі на фронт і трагічна загінулі або прапалі без вестак.
Усяго каля 2000 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ сталі ўдзельнікамі і сведкамі тых крывавых падзей. У першыя дні вайны добраахвотнікамі на фронт пайшлі каля 400 студэнтаў і 50 выкладчыкаў. Самааддана змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах і патрыятычным падполлі каля 780 супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ.
Сёння вядома аб 79 героях, якія пайшлі на фронт з універсітэта і трагічна загінулі. Іх імёны занесены ў мемарыял "Памяць у імя жывых".
Супрацоўнікі і студэнты БДУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Таксама 17 чэрвеня 2025 года на пляцоўцы факультэта міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча прадстаўнікоў навуковай супольнасці Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі, на якой прайшла дыскусія па тэме: "Шматпалярнасць у кантэксце ўсепагоднага і ўсебаковага партнёрства дружалюбных дзяржаў".
А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
{gallery}2025/2025_06_17_02{/gallery}
Паважаныя абітурыенты! 28 чэрвеня 2025 г. на факультэце міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20) у аўд. 1201 у 10.00 адбудзецца сустрэча дэкана з абітурыентамі, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, і іх бацькамі.