22 снежня 2025 г. на ФМА прайшла творчая вечарына «Калядны мост сяброўства». Арганізатарамі выступілі кафедра ўсходазнаўства ФМА і СНДЛ "Усходазнаўца" сумесна з філіялам Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску.
У падрыхтоўцы творчых нумароў і арганізацыі мерапрыемства бралі ўдзел супрацоўнікі кафедры ўсходазнаўства: заг. кафедры В.Р. Баравы, старшыя выкладчыкі К.І. Лешчанка, В.У. Клімовіч, А.Я. Лабанава, А.У. Ерышоў, выкладчыкі А.І. Пінчук, М.П. Шыраеў, С.В. Малахоўскі, А.І. Карпінская, М.У. Танкіх, П. Таваколі Таргі, выкладчыкі-стажоры Чжэн Цзяюнь, Ляо Мэнфань, К.У. Дунай, Я.А. Зінькова, А.А. Радзько, Д.А. Нямкевіч. У якасці вядучых выступілі старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства», куратар мінскай філіі SCOLAR Д.Д. Кузьміч.
Больш за 45 студэнтаў ФМА спецыяльнасцей "Усходазнаўства", "Афрыканістыка", "Лінгвакраіназнаўства", "Міжнародныя адносіны", "Міжнародная канфлікталогія" і "Міжнародная лагістыка", а таксама выкладчыкі і госці мерапрыемства выступілі з творчымі нумарамі на ўсходніх мовах, якія вывучаюцца.
К.І. Лешчанка прадставіла прэзентацыю вынікаў 2025 года філіяла SCOLAR у г. Мінску. Філіял SCOLAR у г. Ніжні Ноўгарад накіраваў відэавіншаванне на кітайскай мове з перакладам на рускую для ўсіх удзельнікаў.
Старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства А.У. Ерышоў правёў майстар-клас па мастацтве ікебаны, склаўшы кампазіцыю з сімволікай добразычлівасці да Новага года. У выкананні кітайскіх аспірантаў БДАМ і БДУКМ прагучала кітайская песня《一剪梅》(«Галінка квітнеючай слівы»)
Папулярныя песні на ўсходніх мовах (фарсі, турэцкай, кітайскай, карэйскай) выканалі студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці «Усходазнаўства» і 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства». Кітаісты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» і «Усходазнаўства» і 1 курса спецыяльнасці «Міжнародная канфлікталогія» прадэкламавалі вершы на кітайскай мове, а другакурснікі-япаністы спецыяльнасці «Усходазнаўства» - на японскай. Першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" падрыхтавалі сцэнку "Варажбы пад Новы год" на кітайскай мове. Другакурснікі спецыяльнасці "Усходазнаўства" таксама прапанавалі гледачам віктарыну на веданне традыцый Новага года розных краін, а першакурснікі спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" падрыхтавалі відэаквіз па сучаснай поп-культуры на кітайскай мове. Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Афрыканістыка» і 3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» прадставілі даклады аб традыцыях святкавання Калядаў і Новага года ў Афрыцы і арабскіх краінах. Прыз сімпатый гледачоў па выніках галасавання дастаўся групе студэнтаў-цюрколагаў 1 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства», якія выканалі турэцкую песню Sev Kardeşim (Love, my friend). Гледачы высока ацанілі і выступленні другакурніскаў-усходазнаўцаў - японістаў, а таксама іраністаў сумесна з выкладчыкам П. Таваколі Таргі.
Творчы вечар "Калядны мост сяброщства" праводзіцца на ФМА трэці раз і ўжо стаў добрай традыцыяй абмену ведамі, творчымі ідэямі і добрым настроем напярэдадні зімовых свят.
{gallery}2025/2025_12_22{/gallery}