Select your language

10 снежня замежныя студэнты магістратуры спецыяльнасці "Management" (прафілізацыя "Management in International Tourism and Hospitality", мова навучання - англійская) у рамках заняткаў па вучэбнай дысцыпліне "Research Work" ("Навукова-даследчая работа") у суправаджэнні загадчыка кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці І. М. Аўласенка наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Магістранты арганізавана запісаліся ў бібліятэку, азнаёміліся з яе навукова-даведачным апаратам, асноўнымі тыпамі фондаў і сістэмай замовы літаратуры з іх.

Студэнты таксама зазірнулі ў некаторыя спецыялізаваныя чытацкія залы. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне Кітайскага цэнтра кнігі, у якім змяшчаюцца разнастайныя актуальныя матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы, палітычнай сістэме Кітая, а таксама найбольш вядомыя выданні з філасофскай і літаратурнай спадчыны гэтай краіны. У далейшым рэсурсы дадзенага цэнтра і бібліятэкі ў цэлым могуць быць выкарыстаны вучнямі для падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый. Падчас прагулкі па паверхах бібліятэкі таксама наведалі шэраг адкрытых выстаў. Заняткі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дазволілі не толькі азнаёміць замежных навучэнцаў з сістэмай пошуку літаратуры, навуковым патэнцыялам бібліятэкі, але і ўзбагаціць іх веды пра беларускую гісторыю і культуру.

{gallery}2025/2025_12_10{/gallery}