Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Сысой Дзмітрый Аляксандравіч і Фралоў Яўген Аляксандравіч занялі 2-е месца ў штогадовым Міжнародным студэнцкім конкурсе "Палата арбітраў – 2025". Арганізатарамі з'яўляюцца ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінская абласная калегія адвакатаў, Міжнародны арбітражны (трацейскі) суд "Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў".
Па выніках пісьмовых і вусных раундаў, каманда стала прызёрам у наступных намінацыях:
- 2-е месца па выніках фінальнага раунда;
- Лепшы аратар – Фралоў Яўген Аляксандравіч;
- 3-і лепшы мемарандум істца.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты з вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Узбекістан. Пляцоўкай для правядзення паўфінальнага і фінальнага раундаў, а таксама цырымоніі ўзнагароджання стала Мінская абласная калегія адвакатаў.
Варта адзначыць, што Шмакава Ксенія Аляксандраўна, аспірант кафедры міжнароднага права ФМА БДУ, прыняла ўдзел у конкурсе ў якасці арбітра вусных раундаў.
