Select your language

22 мая Цэнтр міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ правёў фінальны і самы доўгачаканы этап конкурсу эсэ на тэму "Tempora mutantur, et nos mutamur in illis" - "Часы мяняюцца, і мы мяняемся разам з імі". Былі падведзены вынікі конкурсу і праведзена працэдура ўзнагароджання!

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Алеся Пятроўна Рубо павіншавала пераможцаў конкурсу, адзначыла высокі ўзровень работ, арыгінальнасць і нестандартнае мысленне. Яна падкрэсліла актуальнасць тэмы конкурсу, а эсэ сталі не толькі адлюстраваннем асабістай думкі аўтараў, але і ўкладам у даследаванне змен, якія адбываюцца ў сучасным свеце.

Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у вучобе і творчасці!