Select your language

14 мая 2025 г. на базе кафедры ўсходазнаўства ўпершыню адбыўся Конкурс чытання на персідскай мове сярод 1 курсаў. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцей "Усходазнаўства" і "Міжнародных адносін".

Удзельнікам конкурсу было прапанавана выпрабаваць свае навыкі чытання ў трох этапах рознай складанасці. На кожным этапе конкурсу правяраліся наступныя аспекты чытання: выразнасць, правільнасць, тэмп і вымаўленне. Па выніках спаборніцтва журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, іх дакладнае вымаўленне і ўпэўненасць пры чытанні. Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі граматамі і прызамі. Пераможцы конкурсу –  у сваю чаргу, былі ўзнагароджаны ад імя Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Доме Дружбы на Дні персідскай мовы.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць сярод навучэнцаў і выкладчыкаў. Выкладчыкі адзначылі, што такія конкурсы дапамагаюць удасканальваць навыкі чытання і павышаць узровень валодання мовай. 

{gallery}2025/2025_05_14_03{/gallery}