Select your language

21–22 мая 2025 года дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікіта Бяленчанка прыняў удзел у XX юбілейным пасяджэнні Форума Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якое прайшло ў Індыі. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў навуковых, акадэмічных і аналітычных цэнтраў з усіх дзяржаў-членаў ШАС.

У рамках XX пасяджэння асаблівая ўвага была ўдзелена ўзрастаючай ролі ШАС і прасоўванні калектыўнага бачання бяспечнага і стабільнага рэгіёну Вялікай Еўразіі. Удзельнікі абмеркавалі сінэргію параўнальных пераваг дзяржаў-членаў для ўстойлівага развіцця на прасторы арганізацыі, а таксама ролю ШАС у якасці платформы для супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. 

Выступаючы на ​​сесіі, прысвечанай пытанням адукацыі і навукова-гуманітарнага ўзаемадзеяння, Мікіта Бяленчанка падкрэсліў стратэгічнае значэнне навуковай дыпламатыі і акадэмічнай мабільнасці як інструмента ўмацавання даверу паміж краінамі рэгіёну, а таксама як аднаго з найважнейшых фактараў доўгатэрміновага ўстойлівага развіцця. Ён прадставіў погляд Рэспублікі Беларусь на гуманітарнае вымярэнне ШАС, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці развіцця праграм студэнцкіх і выкладчыцкіх абменаў, падтрымкі сумесных гуманітарных ініцыятыў і навуковых даследаванняў, правядзення летніх школ і міжкультурных адукацыйных мерапрыемстваў.

Асобна быў адзначаны патэнцыял беларускіх ВНУ, здольных не толькі прапанаваць пляцоўкі і рэсурсы для правядзення міжнародных навуковых мерапрыемстваў і праграм акадэмічнай мабільнасці, але і выступіць у якасці партнёраў у праграмах шматбаковага супрацоўніцтва. 

Удзел у юбілейным пасяджэнні Форума пацвердзіў актыўнае імкненне беларускага боку ўносіць уклад у інтэлектуальнае і гуманітарнае развіццё ШАС. Цэнтр міжнародных даследаванняў ФМА БДУ прадоўжыць работу па развіццю акадэмічных сувязей, рэалізацыі сумесных ініцыятыў і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту беларускай навукі і адукацыі.

Даведка: Форум ШАС – гэта аўтарытэтная пляцоўка, якая забяспечвае экспертнае суправаджэнне ключавых напрамкаў дзейнасці Арганізацыі. Ён быў заснаваны па рашэнню Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у 2006 годзе і служыць платформай для стратэгічнага аналізу, прагназавання і абмену думкамі па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, бяспекі, устойлівага развіцця, гуманітарнага супрацоўніцтва. Яго ўдзельнікі ўносяць прапановы, якія могуць быць накіраваны ў Савет нацыянальных каардынатараў і іншыя органы ШАС.