Кафедра ўсходазнаўства факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 26–27 чэрвеня 2025 г. праводзіць V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя работнікі, спецыялісты, магістранты, аспіранты і студэнты, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне ўсходазнаўчых дысцыплін. Для магістрантаў і аспірантаў публікацыя артыкулаў прадугледжваецца толькі пры наяўнасці водгуку з подпісам навуковага кіраўніка. Для студэнтаў публікацыя артыкулаў прадугледжваецца толькі ў суаўтарстве з іх навуковымі кіраўнікамі.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі ў тэрмін да 20 красавіка 2025 года неабходна:
29 студзеня 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця фотаэкспазіцыі "Факультэт міжнародных адносін – нацыянальная кузня дыпламатычных кадраў: 1995-2025", прымеркаваная да святкавання Дня дыпламатычнага работніка Рэспублікі Беларусь (22 студзеня) і 33-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай (20 студзеня). Сімвалічна, што гэтае мерапрыемства дае старт цыклу юбілейных урачыстасцяў, прысвечаных 30-годдзю заснавання факультэта міжнародных адносін БДУ.
Фотаэкспазіцыя ўключае серыю фатаграфій, на якіх адлюстраваны знакавыя для нашай краіны сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з лідарамі дружалюбнага Кітая, а таксама важныя гістарычныя моманты, звязаныя з выпускнікамі і выкладчыкамі БДУ падчас выканання іх дыпламатычных місій у розных частках свету.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выкладчыкі, студэнты, магістранты і аспіранты факультэта міжнародных адносін, а таксама калегі з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску, Міжнароднага інстытута кіравання і бізнесу, Пярэжырскай сярэдняй школы ім. Міністра замежных спраў БССР Гурыновіча А.Я. і Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў "Хуацяа".
«Факультэт міжнародных адносін надае важнае значэнне падтрыманню і пашырэнню кантактаў з партнёрамі ў Кітаі ў адукацыйнай і навуковай сферах. Дынамічна развіваюцца кантакты з кітайскімі ўніверсітэтамі і аналітычнымі цэнтрамі, рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праекты і ўмацоўваецца ўзаемадзеянне з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень", – адзначыла ў сваім выступленні дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдат палітычных навук, дацэнт А.А. Дастанка.
У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў акцыі "Віншаванне кітайскім сябрам з нагоды 33-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай". Навучэнец ДУА «Гімназія № 12 г. Мінска» быў адзначаны спецыяльным памятным падарункам ад Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі. Святочнае відэапасланне, падрыхтаванае студэнтамі Філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску, атрымала высокую ацэнку кітайскіх сяброў. У памяць аб сустрэчы студэнты атрымалі падборку кніг аб сучасным Кітаі.
{gallery}2025/2025_01_29{/gallery}
24 студзеня 2025 года студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" у суправаджэнні заг. кафедры міжнародных эканамічных адносін Юравай Н. В. прынялі ўдзел у інтэрактыўна-адукацыйнай гульні ААТ "БУТБ" пад назвай "Біржавыя тэхналогіі як драйвер інавацыйнага развіцця бізнесу" на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра.
У Гульні былі прадстаўлены каманды вядучых ВНУ Мінска. Сярод 10 каманд каманда студэнтаў ФМА заняла 1 месца! Віншуем студэнтаў і жадаем далейшых поспехаў!
{gallery}2025/2025_01_24{/gallery}
Сустрэча генеральнага сакратара Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) Кайрата Сарыбая з рэктарам БДУ Андрэем Каралём адбылася ў ВНУ. Мерапрыемства прайшло 27 студзеня ў рамках афіцыйнага візіту генеральнага сакратара ў Беларусь у якасці міжнароднага наглядальніка на выбарах Прэзідэнта нашай краіны.
У час сустрэчы рэктар абазначыў асноўныя і самыя знакавыя дасягненні БДУ, ключавыя напрамкі яго дзейнасці, вектары міжнароднага, навукова-даследчага і адукацыйнага супрацоўніцтва. У сваю чаргу, ганаровы госць падзяліўся сваімі ўражаннямі ад арганізацыі электаральнай кампаніі ў Беларусі, даў высокую ацэнку спадарожным палітычным працэсам. Таксама Кайрат Сарыбай расказаў аб дзейнасці НУМДА, уплыве міжнароднай арганізацыі на сучаснае светаўладкаванне.
На заканчэнне сустрэчы генеральны сакратар пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей універсітэта і з падзякай прыняў прапанову рэктара ВНУ правесці тэматычную лекцыю для студэнтаў і супрацоўнікаў ФМА. Крыніца

24 студзеня 2025 года прафбюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію на Мінскі гадзіннікавы завод "Луч". У праграму экскурсіі ўваходзілі наведванне Музея гадзіннікавай справы Беларусі і вытворчых цэхаў. У экспазіцыі Музея мы ўбачылі ўзоры самых розных гадзіннікаў – сонечных, карэтных, кішэнных XVIII-XX стагоддзяў, а таксама эксклюзіўныя мадэлі гадзіннікаў, выпушчаныя з 1955 года на Мінскім гадзіннікавым заводзе. У рамках экскурсіі па вытворчасці мы даведаліся аб тэхналогіі стварэння гадзіннікаў, убачылі сучаснае абсталяванне, наведалі механічны і зборачны цэхі, участак друку цыферблатаў і ўчастак аэраграфіі.
Экскурсія на Мінскі гадзіннікавы завод "Луч" выклікала станоўчыя эмоцыі і ўражанні, гонар за сваю Беларусь і таленавіты, працавіты народ.
![]() |
![]() |