Цэнтр міжнародных даследаванняў запрашае да ўдзелу ў конкурсе эсэ студэнтаў і магістрантаў ФМА БДУ. Канкурсантам прапануецца паразважаць на тэму "Tempora mutantur, et nos mutamur in illis" –"Часы змяняюцца, і мы мяняемся разам з імі". Конкурс прымеркаваны да 30-годдзя з дня заснавання факультэта міжнародных адносін БДУ.
Мэтамі і задачамі Конкурсу эсэ з'яўляюцца: фарміраванне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў; папулярызацыя міжнародных адносін сярод моладзі; развіццё крытычнага мыслення і аналітычных навыкаў; стварэнне прасторы для дыялогу і абмену думкамі па актуальных глабальных пытаннях.
Тэма эсэ вызначаецца ўдзельнікам у рамках наступных напрамкаў:
Конкурсныя работы прымаюцца з 1 да 30 сакавіка 2025 г.
Пераможцы Конкурсу, якія набралі максімальную колькасць балаў у кожнай з намінацый (1-3 месца) будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.
Азнаёміцца са палажэннем конкурсу, дадатковай інфармацыяй аб умовах правядзення і патрабаваннях да працы можна ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.
Інфармацыя аб конкурсе, парадку яго правядзення і выніках размяшчаецца на сайце ў раздзеле ЦМІ (https://fir.bsu.by/faculty/centres/international-studies/firbsu). Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па электроннай пошце
22–23 лютага 2025 года на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ "Адкрыты Чэмпіянат і Першынства г. Мінска" 2025 года.
У турніры прынялі ўдзел больш за 600 спартсменаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны!
Студэнт 2 курса факультэта міжнародных адносін у куміце ў вагавой катэгорыі 70 кг заняў другое месца.
Віншуем!
{gallery}2025/2025_02_23{/gallery}
21 лютага 2025 г. перад студэнтамі-першакурснікамі ФМА выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч.
Спікер расказаў аб знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце, праілюстраваў асноўныя вектары ўзаемадзеяння беларускай дзяржавы з замежнымі дзяржавамі, заклікаў больш актыўна даследаваць новыя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва нашай дзяржавы, а таксама расказаў аб уласным вопыце міжнароднага супрацоўніцтва.
Студэнты з цікавасцю задавалі пытанні, на якія Сяргей Міхайлавіч адказаў з веданнем справы. Ён традыцыйна падзяліўся сваімі кантактамі, калі ў студэнтаў узнікнуць якія-небудзь пытанні ці прапановы.
{gallery}2025/2025_02_21{/gallery}
20 лютага на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася мадэль Савета Бяспекі ААН для першакурснікаў! Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю паспрабаваць сябе ў ролі дыпламатаў, прадстаўляючы розныя краіны. Удзельнікі не толькі вучыліся выступаць на публіцы, але і развівалі навыкі аргументацыі, дыпламатыі і пошуку рашэнняў глабальных праблем.
На гэты раз тэмай дня стала актуальная праблема: «Міграцыйны крызіс у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары». Дэлегаты падрыхтавалі кароткія выступленні, у якіх выклалі пазіцыю сваіх дзяржаў па гэтым пытанні, а потым сумесна працавалі над стварэннем рэзалюцыі. Гэтая мадэль стала першай не толькі для большасці ўдзельнікаў, але і для новага камітэта арганізатараў, шэрагі якога папоўнілі студэнты-першакурснікі.
Нягледзячы на хваляванне, усе справіліся з задачамі, паказалі выдатныя вынікі і з карысцю правялі час. Абмеркаванні былі насычанымі, а прапановы – змястоўнымі. Такое мерапрыемства не толькі пашырае далягляд, але і дапамагае студэнтам развіваць крытычнае мысленне, вучыць працаваць у камандзе і знаходзіць кампрамісы!
{gallery}2025/2025_02_20_02{/gallery}
З 19 па 22 лютага 2025 г. адбылося Адкрытае першынства Рэспублікі Беларусь па плаванні ў 50-метровым басейне Брэсцкага абласнога ЦАР па водных відах спорту. Удзел у старце прынялі больш за 300 наймацнейшых юніёраў і юніёрак 2007-2010 гадоў нараджэння з усіх куткоў нашай краіны.
На Адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь па плаванні студэнт 1 курса факультэта міжнародных адносін двойчы сярод наймацнейшых плыўцоў краіны ўзнімаўся на п'едэстал гонару.
2 месца 200м батэрфляй з вынікам 2:05:99
3 месца 100м батэрфляй з вынікам 56:44.
{gallery}2025/2025_02_22{/gallery}