12 лютага 2025 г., у дзень традыцыйнага кітайскага Свята ліхтароў, або Юаньсяоцзе, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, арганізаваным выкладчыкамі кафедры ўсходазнаўства Лешчанка К.І. і Клімавіч В.У.
Мерапрыемства ўключала вывучэнне новай лексікі па тэме "Юаньсяоцзе" ў інтэрактыўным фармаце, а таксама знаёмства са звычаямі і легендамі кітайскага народа, звязанымі са святамі. Таксама для студэнтаў быў праведзены майстар-клас "Традыцыйнае мастацтва цзяньчжы".
Свята ліхтароў (元宵节, Юаньсяоцзе) адзначаюць у Кітаі ў 15-ы дзень 1-га месяца па сельскагаспадарчым календары. Ён азначае сабой канчатак Чуньцзе (春节) – Свята вясны, або традыцыйнага Новага года, які ў Кітаі і іншых краінах Усходняй Азіі святкуюць падчас другага маладзіка пасля зімовага сонцастаяння.
{gallery}2025/2025_02_12{/gallery}