На факультэце міжнародных адносін у рамках курса "Бяспека жыццядзейнасці чалавека" пад кіраўніцтвам дацэнта Таццяны Пятроўны Дзюбковай-Жарнасек студэнты першага курса, якія навучаюцца на спецыяльнасці "Міжнароднае права", правялі экалагічную акцыю па зборы макулатуры "Выратуем дрэвы ад высечкі!" Акцыя была арганізавана ў рамках Тыдня экалогіі, што традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень сакавіка.
Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да неабходнасці беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і актуальнасці збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія падлягаюць перапрацоўцы. Акцыя па зборы макулатуры працягваецца. Першакурсніцы заклікаюць далучыцца да яе студэнтаў розных спецыяльнасцей факультэта міжнародных адносін.
![]() |
![]() |
Паважаныя студэнты платнай формы навучання! На сайце факультэта размешчана абноўленае Палажэнне аб парадку давання зніжак са сфарміраванага кошту навучання студэнтам БДУ. З дакументам можна азнаёміцца ТУТ.
У мэтах паглыблення ведаў аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва (ШАС) і фарміравання цікавасці да міжнароднага партнёрства і ўстойлівага развіцця кафедра комплекснага вывучэння развіцця КНР арганізуе тэматычную віктарыну "Беларусь-ШАС: эвалюцыя, планы і чаканні", якая адбудзецца 12 красавіка 2025 г.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні 7–11 класаў школ, гімназій і ліцэяў Рэспублікі Беларусь.
Для падачы заяўкі неабходна да 28 сакавіка 2025 года ўключна запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па спасылцы (актыўная з 12 сакавіка 2025 года).
Звярніце ўвагу: рэгістрацыя пасля пазначанага тэрміна не прымаецца.
Мерапрыемства пройдзе ў форме пісьмовага тэсціравання, якое ахоплівае наступныя тэматычныя блокі:
Пераможцы віктарыны будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ў трох катэгорыях:
1 месца: 1 пераможца;
2 месца: 2 пераможцы;
3 месца: 3 пераможцы.
Праграма мерапрыемства будзе адпраўлена на электронныя адрасы ўдзельнікаў не пазней за 8 красавіка 2025 года. Просім вас рэгулярна правяраць паштовую скрыню, указаную пры рэгістрацыі.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да арганізатараў:
Тэлефон: +375 17 209-57-68 (пн-пт, 10:00-17:00);
Электронная пошта:
Жадаем усім удзельнікам поспехаў у падрыхтоўцы!
Студэнты ФМА, якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Сіняўскай Ю.І. і Шарупіч Т.С. наведалі ўрачыстае адкрыццё ХХХII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая праходзіць з 12 па 16 сакавіка ў НВЦ "БелЭкспа".
Беларусь у 2025 годзе старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза, таму на цэнтральным стэндзе выставы-кірмашу прадстаўлена інтэрактыўная калектыўная экспазіцыя дзяржаў-удзельніц ЕАЭС, аб'яднаная агульнай тэмай — 80-годдзе Вялікай Перамогі.
Тэма 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне стала адной з ключавых на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Прысвечаная ёй літаратура — творы класікаў і сучасных аўтараў, паэзія, проза і дакументалістыка — шырока прадстаўлена і на рэгіянальных, і на замежных стэндах, у экспазіцыях беларускіх выдавецтваў.
Варта адзначыць, што пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі на кніжнай выставе арганізавана работа "Міжнароднага квартала" з шырокім прадстаўленнем замежнай літаратуры, якая прэзентуецца дыппрадстаўніцтвамі, акрэдытаванымі ў Беларусі. Усяго ў кніжным форуме бяруць удзел каля дваццаці краін.
Бразілія прадставіла на выставе раман "Запіскі з таго свету" і "Выбраныя апавяданні" (творы класічнай бразільскай літаратуры канца XIX ст.) аўтара Машаду дэ Асіз; раман «Сумны лёс Палікарпа Куарэзмы» бразільскага пісьменніка-сатырыка і журналіста Афонса Энрыкеса дэ Ліма Барэта (адзін з найбольш значных аўтараў перыяду прэмадэрнізму); раман Алуізіа Азеведа «Мулат», які апавядае пра трагічны лёс чалавека ў рабаўладальніцкай Бразіліі канца XIX ст. і іншую літаратуру.
Асобнай увагі заслугоўвае той факт, што студэнты 1, 2 і 3 курсаў спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Сусветная эканоміка", якія вывучаюць партугальскую мову, прадстаўляюць стэнд "Бразілія" кожны дзень працы выставы, падаючы гасцям мерапрыемства інфармацыю аб бразільскай літаратуры.
Секцыя італьянскай мовы пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Далідовіч В.У. і пры актыўным удзеле ст. выкладчыка Мальцава В.В. 11 сакавіка 2025г. правяла для студэнтаў ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову, размоўны клуб на тэму "Viaggio nelle emozioni" (Падарожжа па эмоцыях), прысвечаны эмацыйнаму і псіхалагічнаму здароўю.
Сустрэча праводзілася пры актыўным удзеле студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці рамана-германская (італьянская) філалогія, якія цяпер праходзяць педагагічную практыку на ФМА.
Падчас працы клуба студэнты 2 і 3 курса спецыяльнасцяў «Сусветная эканоміка» і «Міжнароднае права» абмеркавалі на італьянскай мове пытанні, якія хвалююць кожнага: стрэс, трывожнасць і страхі, радасць і каханне, як кіраваць эмоцыямі, як эмоцыі ўплываюць на чалавека і якія з іх нам дапамагаюць у жыцці, а якія перашкаджаюць.
Такая форма працы як размоўны клуб вельмі спадабалася студэнтам, што вывучаюць італьянскую мову. У нязмушанай, сяброўскай атмасферы можна папрактыкаваць вуснае маўленне, пашырыць слоўнікавы запас, у той жа час абмеркаваць цікавыя тэмы.
Студэнтамі-ўдзельнікамі капэлы “Belcoro” пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Мельнікавай Л.С. была выканана песня на італьянскай мове.
Жадаем выказаць шчырую падзяку студэнтам філалагічнага факультэта і старшаму выкладчыку Мельнікавай Людміле Сяргееўне за дапамогу ў правядзенні размоўнага клуба на італьянскай мове!
Секцыя італьянскай мовы ФМА