Select your language

На факультэце міжнародных адносін у рамках курса "Бяспека жыццядзейнасці чалавека" пад кіраўніцтвам дацэнта Таццяны Пятроўны Дзюбковай-Жарнасек студэнты першага курса, якія навучаюцца на спецыяльнасці "Міжнароднае права", правялі экалагічную акцыю па зборы макулатуры "Выратуем дрэвы ад высечкі!" Акцыя была арганізавана ў рамках Тыдня экалогіі, што традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень сакавіка. 

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да неабходнасці беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і актуальнасці збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія падлягаюць перапрацоўцы. Акцыя па зборы макулатуры працягваецца. Першакурсніцы заклікаюць далучыцца да яе студэнтаў розных спецыяльнасцей факультэта міжнародных адносін.