Select your language

"Вясна на ФМА" пад такой назвай 10 сакавіка прайшло сумеснае мерапрыемства студэнтаў спецыяльнасцей "Менеджмент" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць нямецкую мову як першую замежную. Мэтай мерапрыемства было не толькі падаўжэнне святочнага настрою пасля 8 Сакавіка, развучванне вершаў і песень на вясновую тэматыку, але і абмеркаванне студэнцкіх будняў і вольнага часу першакурснікаў, абмен вопытам і парадамі па арганізацыі навучальнага працэсу. Мерапрыемства прайшло на 3 мовах: рускай, беларускай і нямецкай. На працягу 80 хвілін студэнтаў чакала шмат сюрпрызаў: чароўнае прадстаўленне вершаў класікаў беларускай, рускай і нямецкай літаратуры, выкананне акапела песні на вершы Максіма Багдановіча і нават чытанне вершаў уласнага сачынення. Па водгуках самых студэнтаў гэты фармат вельмі спадабаўся.

Мерапрыемства "Вясна на ФМА" было арганізавана і праведзена старшымі выкладчыкамі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Валовікавай І.П. і Швайбай В.Г.

{gallery}2025/2025_03_10{/gallery}