9 красавіка 2025 г. на пляцоўцы факультэта міжнародных адносін прайшлі лекцыі ў рамках праекта "80 гутарак аб Вялікай Перамозе".
Перад студэнтамі выступілі Лісоўская Т.В. з тэмай "Рэлігія і духоўнае жыццё ва ўмовах нацысцкай акупацыі: вера як крыніца сілы" і Каун С.Б. з тэмай "Мінскае гета: гісторыя і культура памяці".
![]() |
![]() |
82-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ адбудзецца 24 красавіка 2025 г. у рамках правядзення Тыдня студэнцкай навукі ФМА. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і аспіранты факультэта міжнародных адносін, а таксама іншых факультэтаў БДУ. Спіс секцый 82-й канферэнцыі ТУТ.
Удзел у канферэнцыі мае важнае значэнне для пацверджання актыўнасці студэнта ў навукова-даследчай сферы і ўлічваецца пры фарміраванні хадайніцтва на зніжэнне аплаты за вучобу або на атрыманне павышанай (імянной, прэзідэнцкай) стыпендыі. Аўтары трох лепшых выступленняў на кожнай секцыі атрымаюць права апублікавацца ў зборніку тэзісаў факультэта міжнародных адносін, а аўтары работ, якія занялі на секцыі 1-я месцы, – дадаткова ў зборніку лепшых работ БДУ.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці абавязковую папярэднюю рэгістрацыю на партале https://sci.bsu.by/. На партале размешчана інструкцыя.
Тэмы выступленняў удзельнікам неабходна папярэдне ўзгадніць з навуковымі кіраўнікамі. Пры рэгістрацыі патрабуецца пазначыць толькі тэму выступу і прозвішча навуковага кіраўніка, тэкст даклада і анатацыю прыкладаць не трэба. Пасля закрыцця рэгістрацыі ў выпадку моцнай дыспрапорцыі па колькасці ўдзельнікаў паміж рознымі секцыямі магчымы перанос дакладаў з адной секцыі ў іншую з улікам заяўленай тэматыкі.
Рэгістрацыя адкрыта да 15 красавіка 2025 г. (уключна)
Арганізатар канферэнцыі – Савет па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў НДРСА ФМА БДУ. У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся да адказных асоб па НДРСА на кафедрах. Склад Савета.
Кантактныя асобы па агульных арганізацыйных і тэхнічных пытаннях на факультэце: старшыня Савета – загадчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці Аўласенка Ігар Міхайлавіч (e-mail:
Агульная тэхнічная заўвага. У сувязі з вялікай колькасцю ўдзельнікаў сайт партала канферэнцыі можа часова завісаць, не загружацца. У гэтым выпадку трэба пачакаць некалькі гадзін і паспрабаваць увайсці нанова. У выпадку, калі праблема носіць сістэмны характар і не вырашана праз дзень-два, звяртайцеся ў Савет па НДРСА па тэхнічную дапамогу. Магчымасці прыняць удзел у канферэнцыі без рэгістрацыі на партале канферэнцыі няма.
Праграма канферэнцыі будзе апублікавана за некалькі дзён да мерапрыемства.
Кафедра комплекснага вывучэння развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі 23 красавіка 2025 года праводзіць круглы стол на тэму "Кітай і сучасная Азія".
Запрашаем да ўдзелу прафесарска-выкладчыцкі склад, даследчыкаў і экспертаў па міжнародных даследаваннях, а таксама прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, бізнесу, навуковай супольнасці і СМІ. Круглы стол адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 20 (факультэт міжнародных адносін БДУ), аўд. 516.
Больш падрабязная інфармацыя ТУТ.
7 красавіка на факультэце міжнародных адносін прайшла прафарыентацыйная сустрэча для замежных слухачоў факультэта дадатковай адукацыі БДУ.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні выбару спецыяльнасці, асаблівасцей падрыхтоўкі і далейшага працаўладкавання.
{gallery}2025/2025_04_07{/gallery}
4 красавіка 2025 г. у рамках праекта "Беларусь свету!" на факультэце міжнародных адносін прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Спікерам выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч. У рамках сустрэчы абмяркоўваліся пытанні: гістарычныя перадумовы стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, сучасны этап яе развіцця.
Акрамя таго, былі разгледжаны магчымасці, якія дае інтэграцыйнае аб'яднанне дзвюх краін для моладзі, развіцця яе ініцыятыў і асобаснай самарэалізацыі.
Дэпутат адзначыў: "Сёння, ва ўмовах пастаянных інфармацыйных атак, задача якіх дыскрэдытаваць нашу Саюзную дзяржаву, як ніколі важна даносіць да маладых людзей сутнасць гістарычнага выбару беларускага народа, яго перавагі для краіны ў цэлым і кожнага грамадзяніна ў прыватнасці".

