82-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў ФМА БДУ адбудзецца 24 красавіка 2025 г. у рамках правядзення Тыдня студэнцкай навукі ФМА. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і аспіранты факультэта міжнародных адносін, а таксама іншых факультэтаў БДУ. Спіс секцый 82-й канферэнцыі ТУТ.
Удзел у канферэнцыі мае важнае значэнне для пацверджання актыўнасці студэнта ў навукова-даследчай сферы і ўлічваецца пры фарміраванні хадайніцтва на зніжэнне аплаты за вучобу або на атрыманне павышанай (імянной, прэзідэнцкай) стыпендыі. Аўтары трох лепшых выступленняў на кожнай секцыі атрымаюць права апублікавацца ў зборніку тэзісаў факультэта міжнародных адносін, а аўтары работ, якія занялі на секцыі 1-я месцы, – дадаткова ў зборніку лепшых работ БДУ.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці абавязковую папярэднюю рэгістрацыю на партале https://sci.bsu.by/. На партале размешчана інструкцыя.
Тэмы выступленняў удзельнікам неабходна папярэдне ўзгадніць з навуковымі кіраўнікамі. Пры рэгістрацыі патрабуецца пазначыць толькі тэму выступу і прозвішча навуковага кіраўніка, тэкст даклада і анатацыю прыкладаць не трэба. Пасля закрыцця рэгістрацыі ў выпадку моцнай дыспрапорцыі па колькасці ўдзельнікаў паміж рознымі секцыямі магчымы перанос дакладаў з адной секцыі ў іншую з улікам заяўленай тэматыкі.
Рэгістрацыя адкрыта да 15 красавіка 2025 г. (уключна)
Арганізатар канферэнцыі – Савет па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў НДРСА ФМА БДУ. У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся да адказных асоб па НДРСА на кафедрах. Склад Савета.
Кантактныя асобы па агульных арганізацыйных і тэхнічных пытаннях на факультэце: старшыня Савета – загадчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці Аўласенка Ігар Міхайлавіч (e-mail:
Агульная тэхнічная заўвага. У сувязі з вялікай колькасцю ўдзельнікаў сайт партала канферэнцыі можа часова завісаць, не загружацца. У гэтым выпадку трэба пачакаць некалькі гадзін і паспрабаваць увайсці нанова. У выпадку, калі праблема носіць сістэмны характар і не вырашана праз дзень-два, звяртайцеся ў Савет па НДРСА па тэхнічную дапамогу. Магчымасці прыняць удзел у канферэнцыі без рэгістрацыі на партале канферэнцыі няма.
Праграма канферэнцыі будзе апублікавана за некалькі дзён да мерапрыемства.