12 красавіка 2025 года прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію па маршруце Косава-Мерачоўшчына-Ружаны, у якой прынялі ўдзел 45 супрацоўнікаў, выкладчыкаў факультэта, у тым ліку ўдзельнічалі шматдзетныя сем'і, а таксама былі запрошаны актывісты студэнцкага прафсаюза і старастата.
Удзельнікі экскурсіі з захапленнем пазнаёміліся з палацам Пуслоўскіх у Косава — цудоўным архітэктурным помнікам, пабудаваным у стылі неарэнесансу ў XIX стагоддзі. Марачоўшчына — гэта месца, дзе прайшлі першыя гады жыцця Тадэвуша Касцюшкі. Палацавы комплекс у Ружанах — адзін з унікальных куткоў Беларусі, які называюць беларускім Версалем. У 1598 годзе маёнтак Ружаны купіў знакаміты магнат і палітычны дзеяч, канцлер, адзін з аўтараў унікальнага збору законаў – Статута Вялікага княства Літоўскага – Леў Сапега. Экскурсанты былі ўражаны маштабамі рэканструкцый палацавых комплексаў, укладам дзяржаўных органаў і простых грамадзян у аднаўленне нашага нацыянальнага культурнага набытку.
У Ружанах мы ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў баях за свабоду нашай Радзімы ў першыя тыдні Вялікай Айчыннай вайны.
Усе экскурсанты вярнуліся ў Мінск напоўненыя станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі. Дзякуем Цэнтру міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і экскурсаводу Савашчыку Аляксею за арганізацыю і правядзенне экскурсіі.
{gallery}2025/2025_04_12_02{/gallery}
У адпаведнасці з Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 04.04.2025 № 520-ПС стартуе І этап V Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы (Алімпіяда).
Запрашаем студэнтаў і магістрантаў прыняць удзел у Алімпіядзе!
Алімпіяду арганізуюць Федэральная служба па фінансавым маніторынгу Расійскай Федэрацыі, Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як удзельнік Міжнароднага сеткавага інстытута ў сферы супрацьдзеяння адмыванню даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму (далей - МСТ у сферы САД/ФТ).
Адборачны (ВНУ) этап на ФМА БДУ праводзіцца 18 красавіка 2025 г. у форме анлайн тэсціравання з выкарыстаннем платформы Moodle на адукацыйным партале БДУ (аўд.911).
У Алімпіядзе прымаюць індывідуальны ўдзел беларускія студэнты эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў і факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія атрымліваюць вышэйшую і паглыбленую вышэйшую адукацыю. Алімпіяда праводзіцца па некалькіх напрамках у галінах фінансавай бяспекі, фінансавага маніторынгу ў мэтах САД/ФТ).:
Па кожным з вышэйпералічаных напрамкаў могуць прымаць удзел студэнты і магістранты, якія навучаюцца па спецыяльнасці, што адпавядае накіраванню Алімпіяды.
Пераможцы і прызёры адборачнага этапа Алімпіяды вызначаюцца на падставе рэйтынгу вынікаў удзельнікаў гэтага этапа Алімпіяды па найбольшай суме балаў, атрыманай пры выкананні тэставых заданняў.
Пераможцы адборачнага (ВНУ ) этапа Алімпіяды накіроўваюцца для ўдзелу ў фінальным этапе Алімпіяды (г.Краснаярск).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 17 красавіка 2025 г. ТУТ.
12 красавіка 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзена віктарына "Беларусь-ШАС: эвалюцыя, планы, чаканні", у якой прынялі ўдзел школьнікі гімназіі № 23 г.Мінска, сярэдняй школы № 6 ім. Гуляма Якубава г.Мінска, сярэдняй школы № 54 ім. А.У.Клумава, сярэдняй школы № 152 ім. С.С.Бельчанка г.Мінска, Пярэжырскай сярэдняй школы ім. А.Я.Гурыновіча.
«Беларусь прапануе ШАС прагматычны і канструктыўны падыход, заснаваны на прыярытэтах устойлівага развіцця, транспартнай звязанасці, узаемнай харчовай бяспецы, кааперацыі ў сферы высокіх тэхналогій і адукацыі. І гэты падыход атрымаў дастойнае прызнанне на пляцоўцы ШАС», – адзначыў у сваім выступе загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР, доктар палітычных навук, прафесар Руслан Алегавіч Есін.
Пераможцам віктарыны стаў вучань 8 класа Пярэжырскай сярэдняй школы імя Міністра замежных спраў БССР А.Я.Гурыновіча.
![]() |
![]() |
11 красавіка 2025 года ў в. Перажыр Пухавіцкага раёна загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ Есін Руслан Алегавіч разам з групай аспірантаў і магістрантаў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным памяці выдатнага дыпламата, Міністра замежных спраў БССР (1966-1990 гг.), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі, квалера Ордэна Айчыннай Вайны II ступені, трох ордэнаў "Працоўны Чырвоны Сцяг", ордэна Дружбы народаў, медаля "Партызану Айчыннай вайны" Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча. У гэтым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і асацыяцыі ветэранаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама настаўнікі і школьнікі Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Я.Гурыновіча.
У сваім выступленні прафесар, доктар палітычных навук Есін Р.А. адзначыў, што «імя беларускага дыпламата і ўдзельніка партызанскага руху Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю Рэспублікі Беларусь. Просты хлопец з вёскі Пярэжыр у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў наступныя мірныя гады з гонарам і годнасцю абараняў інтарэсы беларускага народа і сёння застаецца прыкладам для многіх жыхароў нашай краіны. Створаны некалькі гадоў таму ўнікальны школьны музей, у якім прадстаўлена гісторыя сям'і Гурыновічаў і дыпламатычнай службы выбітнага сына беларускай зямлі, дазваляе захоўваць памяць аб ролі міністра Гурыновіча ў развіцці і станаўленні дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь.».
Удзельнікі памятнага мерапрыемства ўсклалі кветкі да магілы Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча.
{gallery}2025/2025_04_11_02{/gallery}
11 красавіка 2025 г на базе ФМА БДУ адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня касманаўтыкі, з намеснікам начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Буча І.М. расказаў студэнтам і выкладчыкам БДУ аб дасягненнях беларускай навукі ў даследаванні касмічнай прасторы, прэзентаваў фільм аб падрыхтоўцы і рэалізацыі праекта па касмічным палёце першай беларускай касманаўткі, героя Беларусі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю і выкананні навуковай праграмы, распрацаванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Расійскай акадэміяй навук і "Раскосмасам". Студэнты задалі актуальныя пытанні па запланаваных запусках беларускіх спадарожнікаў, перспектывах далейшай падрыхтоўкі і адпраўкі беларускіх касманаўтаў на МКС і аб перспектывах развіцця касмічнай лагістыкі. Сустрэча выклікала вялікую цікавасць.
{gallery}2025/2025_04_11{/gallery}