Select your language

11 красавіка 2025 года ў в. Перажыр Пухавіцкага раёна загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ Есін Руслан Алегавіч разам з групай аспірантаў і магістрантаў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным памяці выдатнага дыпламата, Міністра замежных спраў БССР (1966-1990 гг.), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі, квалера Ордэна Айчыннай Вайны II ступені, трох ордэнаў "Працоўны Чырвоны Сцяг", ордэна Дружбы народаў, медаля "Партызану Айчыннай вайны" Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча. У гэтым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і асацыяцыі ветэранаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама настаўнікі і школьнікі Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Я.Гурыновіча.

У сваім выступленні прафесар, доктар палітычных навук Есін Р.А. адзначыў, што «імя беларускага дыпламата і ўдзельніка партызанскага руху Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю Рэспублікі Беларусь. Просты хлопец з вёскі Пярэжыр у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў наступныя мірныя гады з гонарам і годнасцю абараняў інтарэсы беларускага народа і сёння застаецца прыкладам для многіх жыхароў нашай краіны. Створаны некалькі гадоў таму ўнікальны школьны музей, у якім прадстаўлена гісторыя сям'і Гурыновічаў і дыпламатычнай службы выбітнага сына беларускай зямлі, дазваляе захоўваць памяць аб ролі міністра Гурыновіча ў развіцці і станаўленні дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь.».

Удзельнікі памятнага мерапрыемства ўсклалі кветкі да магілы Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча. 

{gallery}2025/2025_04_11_02{/gallery}