08.04.2025 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся Трэці Кейс-чэмпіянат БДУ па міжнароднай праблематыцы, у якім прынялі ўдзел 6 каманд, у склад якіх увайшлі студэнты БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БНТУ, БДЭУ, МІПСА, ГрДУ ім. Янкі Купалы.
Камандам было прапанавана вырашыць 6 кейсаў па актуальнай праблематыцы ў сферы міжнародных адносін, лагістыкі, турызму, права і эканомікі. Кейсы для ўдзельнікаў былі распрацаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Еўразійскай эканамічнай камісіяй, Судом Еўразійскага эканамічнага саюза, Індустрыяльным паркам "Вялікі камень", ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме" і РУП "Белмытсэрвіс".
Камандам давалася 5 хвілін на візітоўку (самапрэзентацыя), 15 хвілін на прадстаўленне рашэння кейса, далей члены журы задавалі ўдакладняючыя пытанні выступоўцам.
У склад прафесійнага журы ўвайшлі высокакампетэнтныя эксперты:
- Пыталёў Аляксандр Андрэевіч, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных дамоў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь;
- Яжоў Дзмітрый Паўлавіч, начальнік аддзела міжнароднага ўзаемадзеяння Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК, Шухно Сяргей Сцяпанавіч, намеснік начальніка аддзела збору і планавання Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК;
- Арлова Кацярына Сяргееўна, саветнік экспертна-аналітычнага аддзела Суда ЕАЭС;
- Дзівакоў Мікалай Яўгенавіч, намеснік начальніка ўпраўлення па прыцягненню інвестыцый, і Турляк Анастасія Юр'еўна, спецыяліст па прыцягненню інвестыцый Адміністрацыі Індустрыяльнага парка "Вялікі камень";
- Марозаў Дзмітрый Віктаравіч, дырэктар ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме";
- Белавусава Марына Сяргееўна, дырэктар офіса лагістыкі РУП "Белмытсэрвіс".
Члены журы ацэньвалі працу каманд па такіх крытэрыях, як паўната рашэння кейса, аргументаванасць рашэння, інавацыйнасць рашэння, практычная дастасавальнасць і якасць прадстаўлення. Журы была пастаўлена нялёгкая задача – вызначыць аднаго пераможцу. Членам журы таксама давалася магчымасць адзначыць або каманду, або асобнага спікера персанальнай намінацыяй.
Абсалютна ўсе каманды прадэманстравалі высокую ступень працы над кейсамі, дасканалую падрыхтоўку, прасунутыя аналітычныя здольнасці і крэатыўнасць.
У выніку, набраўшы найбольшую колькасць балаў, перамогу атрымала Каманда №1, якая вырашала кейс Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Каманда №2 (кейс Індустрыяльнага парка "Вялікі камень") выйграла ў намінацыі "Самая арыгінальная візітоўка", а "Устойлівасць у палеміцы" прадэманстравала Каманда №3 (кейс ЕЭК),так як іх прэзентацыя выклікала найбольшую колькасць пытанняў з боку журы. Каманда №4 (кейс ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме") заслужана забрала намінацыю "Лепшая аналітычная работа". Персанальнай намінацыі ўдастоіліся студэнтка 1 курса ФМА БДУ спецыяльнасці «Міжнародная канфлікталогія» («Лепшы спікер») з Каманды №3, студэнт 3 курса ФМА БДУ («За выдатную харызму») з каманды №6 і студэнтка 3 курса МІПСА спецыяльнасці «Міжнароднае права» («Самая моцная аргументацыя») з Каманды №5.
Кейс-чэмпіянат прайшоў дынамічна, прафесійна, у атмасфэры аптымізму.
Удзельнікі камандаў атрымалі памятныя падарункі ад журы і БДУ.
![]() |
![]() |

