Паважаныя аспіранты і дактаранты факультэта міжнародных адносін! Дэканат факультэта міжнародных адносін інфармуе, што пасяджэнне атэстацыйнай камісіі па правядзенні прамежкавай атэстацыі навучэнцаў запланавана на 17 красавіка 2025 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, д.20, аўд. 520 у адпаведнасці з наступным раскладам:
|
№ |
Факультэт міжнародных адносін |
Час |
|
1. |
12.00.03, 12.00.10 |
10.00 – 11:00 |
|
2. |
08.00.14 |
11.00 – 12:00 |
|
3. |
10.02.19, 10.02.20,10.02.22; 24.00.01 |
12.00 – 12:30 |
|
4. |
07.00.15 |
13.00 – 14:00 |
|
5. |
23.00.02, 23.00.04 |
14.00 – 15:00 |
29 сакавіка студэнты і прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці ФМА БДУ прынялі ўдзел у панэль-сесіі "Практыка-арыентаваная падрыхтоўка спецыялістаў у турызме: студэнцкія праекты", якая праходзіла ў рамках XXVII Міжнароднай выставы-кірмашу турыстычных паслуг "Адпачынак-2025". Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме". У рабоце панэль-сесіі прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых універсітэтаў, якія рыхтуюць кадры для індустрыі турызму і гасціннасці.
Студэнты спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці прадставілі два разнапланавыя праекты. Першы праект – "Асаблівасці забеспячэння даступнасці музеяў для людзей з асаблівымі патрэбамі" – накіраваны на развіццё інклюзіўнага турызму і адаптацыю музейных прастор для людзей з інваліднасцю. Праект быў рэалізаваны студэнтамі 2 і 3 курсаў у рамках дзейнасці СНДЛ "Інавацыі ў турызме" ў 2022-2023 гг. У рамках праекта быў праведзены аналіз прававой базы, якая датычыцца забеспячэння даступнасці музеяў, а таксама міжнароднага досведу ў гэтай галіне. Былі вызначаны асаблівасці забеспячэння даступнасці экскурсійных прадуктаў для розных катэгорый наведнікаў з інваліднасцю. У працэсе работы над праектам быў праведзены аналіз даступнасці такіх вядомых музеяў, як Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны гістарычны музей і Баранавіцкі краязнаўчы музей. Акрамя таго, быў праведзены комплексны аналіз інфраструктурнай і інфармацыйнай даступнасці Музея гісторыі БДУ і Музея землязнаўства БДУ. У выніку рэалізацыі праекта была падрыхтавана справаздача па выніках даследавання, якая дэпанавана ў бібліятэцы БДУ і змяшчае рэкамендацыі па паляпшэнні даступнасці беларускіх музеяў. Таксама студэнтамі быў распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс навукова-практычны квэст "Інклюзіўны музей".
Другі праект – "Гайд па барах горада Мінска" – быў распрацаваны групай студэнтаў 3 курса і прысвечаны развіццю гастранамічнага турызму і знаёмству гасцей сталіцы з лакальнай барнай культурай. У прапанаваным гайдзе, які таксама даступны анлайн, аўтарамі прадстаўлены найбольш цікавыя бары г. Мінска для розных мэтавых аўдыторый. Падобны арыгінальны праект будзе цікавы не толькі мінчанам, але і замежным гасцям сталіцы.
Прадстаўленыя праекты атрымалі высокую ацэнку ад адмыслоўцаў-практыкаў. Удзел у гэтым мерапрыемстве дазволіў абмяняцца вопытам з калегамі з іншых ВНУ, абмеркаваць актуальныя трэнды ў падрыхтоўцы кадраў для туріндустрыі і прадставіць практычныя распрацоўкі студэнтаў БДУ. Кафедра міжнароднага турызму і гасціннасці ФМА БДУ дзякуе арганізатарам за магчымасць удзелу ў такім знакавым мерапрыемстве.
{gallery}2025/2025_03_29_02{/gallery}
02 красавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Спікерам выступіў доктар гістарычных навук, прафесар Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч.
Андрэй Уладзіміравіч растлумачыў студэнтам гістарычныя перадумовы з'яўлення гэтага дзяржаўнага свята. Таксама спікер расказаў аб бягучым парадку дня ўзаемаадносін Беларусі і Расіі.
{gallery}2025/2025_04_02{/gallery}
Прафгруппорг ФМА, дацэнт кафедры міжнародных адносін Вольга Жураўская выступіла спікерам на дыялогавай пляцоўцы "Саюзная дзяржава як фактар стабільнасці сусветнага парадку". Мерапрыемства адбылося 1 красавіка 2025 г. і было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікі абмеркавалі важнае значэнне саюзнай дзяржавы ў жыцці народаў Беларусі і Расіі, гісторыю развіцця адносін паміж дзяржавамі і перспектывы далейшага супрацоўніцтва.


Студэнты першага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" і студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Мытная справа" прынялі ўдзел у штогадовай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі" ў рамках вывучэння дысцыпліны "Бяспека жыццядзейнасці чалавека" (выкладчык – дац. Дзюбкова-Жарнасек Т. П.). "Гадзіна Зямлі" – міжнародная экалагічная акцыя, ініцыяваная ў 2007 годзе Сусветным фондам дзікай прыроды, якая праводзіцца штогод у апошнюю суботу сакавіка і сімвалізуе салідарнасць жыхароў розных краін свету ў вырашэнні праблем рэсурса- і энергазберажэння і паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў глабальным маштабе. Яна прызнана самай масавай экалагічнай акцыяй на планеце. У Рэспубліцы Беларусь акцыя праводзілася 29 сакавіка 2025 года на працягу адной гадзіны (з 20.30 да 21.30). Мэта акцыі – садзейнічаць фарміраванню адказных адносін да прыродных рэсурсаў і іх рацыянальнаму выкарыстанню, прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблемы глабальнай змены клімату, звязанай з эмісіяй парніковых газаў у працэсе генерацыі электрычнай энергіі, і выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі.
Студэнты факультэта міжнародных адносін выкарысталі ўнікальную магчымасць прыняць удзел у самай масавай экалагічнай акцыі і ўнесці свой уклад у вырашэнне праблем рэсурсазберажэння і захавання клімату на планеце. На працягу адной гадзіны яны адключылі штучнае асвятленне ў інтэрнаце і кватэрах па месцы часовага ці сталага пражывання, а таксама камп'ютары, смартфоны, тэлевізары і іншыя электрапрыборы, якія спажываюць электрычную энергію з сеткі ў знак падтрымкі беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і рацыянальнага іх выкарыстання. Студэнткі першага курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» арганізавалі ў інтэрнаце № 3 вячэру пры свечках, адмовіўшыся на працягу адной гадзіны ад штучнага асвятлення. Па словах студэнтак, гэта быў асабліва ўтульны вечар, які нагадаў кожнаму з удзельнікаў акцыі аб важнасці беражлівых адносін да рэсурсаў планеты. У цёплых сяброўскіх абставінах студэнткі абмеркавалі значэнне экалагічнай акцыі, падзяліліся думкамі аб паўсядзённых звычках, якія дазваляюць кожнаму чалавеку ўнесці пасільны ўклад у вырашэнне глабальных экалагічных праблем. Для гэтага неабходны толькі моцная ўнутраная матывацыя да экалагічна арыентаваных дзеянняў і ў шэрагу выпадкаў – змена сваіх звычак на карысць прыроды замест спажывецкага стаўлення да яе рэсурсаў. Студэнткі прынялі на сябе абавязак штогод удзельнічаць у акцыі «Гадзіна Зямлі» і рабіць у паўсядзённым жыцці хаця б невялікія крокі, накіраваныя на захаванне прыродных рэсурсаў і прадухіленне змен клімату, звязаных з дзейнасцю людзей. Але нават малы крок кожнага чалавека неацэнны ў маштабах планеты.
Студэнткі першага курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" таксама прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". Пры выключаным на працягу адной гадзіны асвятленні ў інтэрнаце № 3 БДУ, загадзя адключыўшы электрачайнік і іншыя бытавыя электрапрыборы і абмеркаваўшы важнасць экалагічнай акцыі для захавання прыродных рэсурсаў, яны не толькі арганізавалі чаяванне ў дружалюбнай атмасферы, але і з карысцю для ўласнага здароўя правялі сеанс медытацыі ў якасці аздараўленчай практыкі.
У акцыі прынялі ўдзел таксама студэнты трэцяга курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Мытная справа". Варта адзначыць, што пераважная большасць студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце №3 БДУ (вул. Акадэміка Курчатава д. 6), далучыліся да масавай экалагічнай акцыі, адмовіўшыся 29 сакавіка на працягу адной гадзіны ад штучнага асвятлення. Практычна ва ўсіх жылых пакоях у гэты прамежак часу пагасла святло.
{gallery}2025/2025_03_29{/gallery}