Select your language

З 25 па 28 сакавіка 2025 г. у Маскве прайшоў конкурс па міжнародным камерцыйным арбітражы ім. М. Г. Розенберга. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 70 каманд у рускай, англійскай, французскай і кітайскай секцыях. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 1500 студэнтаў. Конкурс складаўся з дзвюх частак — пісьмовай і вуснай. Пісьмовая частка складалася з напісання мемарандума Істца і мемарандума Адказчыка. Вусная — прадстаўленне пазіцыі каманды на французскай мове і адказы на пытанні арбітраў.

Каманда ФМА БДУ дастойна выступіла ў французскай секцыі і заняла ганаровае III месца.

Каманда ФМА паказала высокі ўзровень ведаў як у галіне міжнароднага прыватнага права, так і ў галіне міжнароднага камерцыйнага арбітражу, а таксама аратарскае майстэрства, уменне працаваць у камандзе. Сёлета апанентамі каманды ФМА БДУ выступалі студэнты з замежных універсітэтаў, такіх як Уральскі дзяржаўны юрыдычны універсітэт, МДІМЗ, ВАВТ і іншыя.

Выказваем падзяку трэнеру каманды — магістранту спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя» ФМА БДУ , фіналісту дадзенага конкурсу ў 2023 г. і 2024 г., а таксама кансультанту каманды — дацэнту кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрыю Леанідавічу Давыдзенку.

Віншуем каманду ФМА БДУ з паспяховымі вынікамі. Жадаем далейшых поспехаў і перамог!

{gallery}2025/2025_03_28{/gallery}