Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў праводзіць ІІ Рэспубліканскі моладзевы конкурс аналітычных праектаў (даследаванняў)
Калі табе ад 18 да 35 гадоў і ёсць сваё ўяўленне пра будучыню Беларусі; ты студэнт, выкладчык ці малады вучоны – дасылай сваю аналітычную работу і ўдзельнічай у конкурсе!
Конкурс – унікальная магчымасць далучыцца да працы новага моладзевага аналітычнага руху БІСД.
Падача заявак і конкурсных работ здзяйсняецца да 25 красавіка 2025 года на сайце Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Лепшыя канкурсанты і праектныя каманды будуць запрошаны да работы моладзевых аналітычных клубаў пры аддзяленнях БІСД, стануць удзельнікамі Летняй школы маладога аналітыка, атрымаюць магчымасць далучыцца да адукацыйных і экспертных мерапрыемстваў інстытута.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу, тэматыка конкурсных работ і рэгламент конкурснай работы пазначаны ў Палажэнні на сайце Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Рэгіструйся і ўдзельнічай у конкурсе! СТВАРЫ БУДУЧЫНЮ РАЗАМ З НАМІ! Аналізуй, даследуй, вывучай - стань часткай аналітычнага руху!

26 сакавіка 2025 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» і 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка», якія вывучаюць італьянскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольгі Уладзіміраўны Далідовіч і Святланы Анатольеўны Лосевай наведалі вечарыну.
Мерапрыемства было арганізавана Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і прымеркавана да 550-годдзя з дня нараджэння Мікеланджэла – вялікага італьянскага скульптара, мастака, архітэктара і паэта. Вечарына сабрала мноства ўдзельнікаў, сярод якіх актывісты таварыства "Беларусь – Італія", мастакі, скульптары, прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Падчас мерапрыемства госці даведаліся пра жыццё і творчасць Мікеланджэла, а таксама гісторыю стварэння яго шэдэўраў у жывапісе і архітэктуры. Выступленні спікераў адрозніваліся вобразнасцю і эмацыйнасцю, што дазволіла прысутным глыбей зразумець асобу вялікага майстра. Прагучалі таксама і паэтычныя творы Мікеланджэла ў перакладзе на беларускую мову. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і завяршылася прыемным музычным сюрпрызам.
Падобныя сустрэчы з'яўляюцца добрай магчымасцю для студэнтаў паглыбіць свае веды аб сусветным мастацтве і пашырыць кругагляд.
{gallery}2025/2025_03_26_04{/gallery}
27 сакавіка 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў ХIII міжнародны круглы стол па інавацыях у міжнародных даследаваннях "Беларусь і краіны Глабальнага Поўдня: новыя фарматы і перспектывы супрацоўніцтва".
Мерапрыемства арганізавана Цэнтрам міжнародных даследаванняў ФМА БДУ і прымеркавана да 30-годдзя з дня заснавання факультэта.
З прывітальным словам да гасцей звярнулася дэкан факультэта міжнародных адносін Алена Анатольеўна Дастанка, якая падкрэсліла актуальнасць дадзенай тэматыкі ва ўмовах трансфармацыі сусветнай эканамічнай і палітычнай сістэмы.
Выступленні закранулі пытанні супрацоўніцтва і павышэння ролі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, перспектывы ўзаемадзеяння Еўразійскага эканамічнага саюза і Афрыканскага саюза, асноўныя вынікі і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у рамках партнёрства з краінамі Глабальнага Поўдня, роля Кітая ў гэтым рэгіёне.
{gallery}2025/2025_03_27{/gallery}
22 сакавіка 2025г. для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць шведскую мову, быў арганізаваны візіт у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Мерапрыемства праведзена старшым выкладчыкам Сакавец М. С. у рамках выхаваўчай і ідэалагічнай работы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Студэнты паглядзелі спектакль на беларускай мове "Альпійская балада" паводле аднайменнай аповесці вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Сюжэт твора быў знаёмы першакурснікам, але сцэнічнае ўвасабленне твора студэнты ўбачылі ўпершыню. Драматычная гісторыя пра чалавечую годнасць у нечалавечых умовах нікога не пакінула абыякавымі і прымусіла задумацца пра складаны выбар, жыццё і смерць, жорсткасць і самаахвяраванне. Пасля спектакля студэнты абмеркавалі трагізм ваенных падзей, а таксама важнае пасланне “Альпійскай балады”: нават у самых страшных умовах зло не здольнае знішчыць любоў і міласэрнасць.
{gallery}2025/2025_03_22_02{/gallery}
26 сакавіка 2025 г. на факультэце міжнародных адносін для студэнтаў 2 і 3 курсаў, якія вывучаюць польскую мову ў якасці другой замежнай мовы, быў праведзены агляд-конкурс па польскай мове, прысвечаны 30-годдзю факультэта, арганізаваны кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Конкурс складаўся з 3-х частак:
Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, іх крэатыўныя адказы і знаходлівасць. Віншуем пераможцаў, дзякуем усім студэнтам за ўдзел у аглядзе-конкурсе па польскай мове і жадаем поспехаў у вывучэнні польскай мовы!
{gallery}2025/2025_03_26_03{/gallery}