Select your language

У сакавіку 2025 г. студэнты 2 і 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць італьянскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Далідовіч В.У., наведалі Музей землязнаўства БДУ, адзіны ў рэспубліцы навукова-прыродазнаўчы ўніверсітэцкі музей геалагічнага профілю.

Студэнты з цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая налічвае больш за 7000 экспанатаў і ўключае тэматычныя раздзелы: «Стратыграфія і мінеральна-сыравінныя рэсурсы Беларусі», «Самацветы свету», «Геалагічная гісторыя Зямлі», «Гісторыя развіцця арганічнага свету», «Хімічная класіфікацыя мінералаў», «Марфалогія і фізічныя ўласцівасці мінералаў», «Горныя пароды».

Музей землязнаўства – захавальнік унікальных мінералаў, горных парод і палеанталагічных рэдкасцяў. Многія з іх не маюць аналагаў: унікальныя ўзоры бразільскіх аметыстаў, калекцыя "фантазійных" крэмняў Беларусі, "піраты" старажытных мораў – аманіты і белямніты, горны крышталь вагой 440 кг. Упрыгожваннем музея з'яўляюцца калекцыі кварца, гіпсу і карбанатаў. Цешаць вока самацветы – малахіты і яшмы, нефрыты і лазурыты, зачароўваюць погляд выпраменьваючыя сонечнае святло бурштыны, непаўторныя «кветкі» астрафіліту і найбагацейшая калекцыя агатаў.

Студэнтам вельмі спадабалася экскурсія, якая дазволіла дакрануцца да чароўнага свету зямных нетраў. У экскурсіі прымаў удзел студэнт філалагічнага факультэта, які праходзіць педагагічную практыку на ФМА.

Выказваем падзяку супрацоўнікам музея за захапляльную экскурсію!

{gallery}2025/2025_03_26{/gallery}