22 сакавіка 2025г. для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць шведскую мову, быў арганізаваны візіт у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Мерапрыемства праведзена старшым выкладчыкам Сакавец М. С. у рамках выхаваўчай і ідэалагічнай работы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Студэнты паглядзелі спектакль на беларускай мове "Альпійская балада" паводле аднайменнай аповесці вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Сюжэт твора быў знаёмы першакурснікам, але сцэнічнае ўвасабленне твора студэнты ўбачылі ўпершыню. Драматычная гісторыя пра чалавечую годнасць у нечалавечых умовах нікога не пакінула абыякавымі і прымусіла задумацца пра складаны выбар, жыццё і смерць, жорсткасць і самаахвяраванне. Пасля спектакля студэнты абмеркавалі трагізм ваенных падзей, а таксама важнае пасланне “Альпійскай балады”: нават у самых страшных умовах зло не здольнае знішчыць любоў і міласэрнасць.
{gallery}2025/2025_03_22_02{/gallery}