Select your language

Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці віншуе студэнта 3 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» з перамогай (1 месца), а таксама студэнтаў спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» 3 і 4 курса, якія былі адзначаны спецыяльнымі сертыфікатамі ў міжвузаўскім конкурсе студэнцкіх эсэ на англійскай мове, прысвечаным аб'яўленаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Году добраўпарадкавання!

Гэты конкурс быў арганізаваны кафедрай прафесійна арыентаванага англійскага мащлення факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ).

У рамках конкурсу паміж ВНУ ўдзельнікам было прапанавана паразважаць над тым, што можна зрабіць для паляпшэння ўмоў свайго непасрэднага месца пражывання, і выкласці свае ідэі ў форме тэзісаў на тэму My green vision

Усяго на конкурс эсэ з міжнародным удзелам было прадстаўлена 130 работ студэнтаў з 8 ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Прафесійнае журы ацэньвала эсэ па такіх асноўных крытэрыях, як арыгінальнасць, лексіка-граматычная карэктнасць, лагічная складнасць і кампазіцыйная цэласнасць.

Жадаем студэнтам і навуковым кіраўнікам (старшы выкладчык Святлана Уладзіміраўна Салаўёва; дацэнт, кандыдат філалагічных навук Святлана Аляксееўна Дубінка) далейшых акадэмічных поспехаў і новых дасягненняў!