4 красавіка 2025 г. у рамках праекта "Беларусь свету!" на факультэце міжнародных адносін прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Спікерам выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч. У рамках сустрэчы абмяркоўваліся пытанні: гістарычныя перадумовы стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, сучасны этап яе развіцця.
Акрамя таго, былі разгледжаны магчымасці, якія дае інтэграцыйнае аб'яднанне дзвюх краін для моладзі, развіцця яе ініцыятыў і асобаснай самарэалізацыі.
Дэпутат адзначыў: "Сёння, ва ўмовах пастаянных інфармацыйных атак, задача якіх дыскрэдытаваць нашу Саюзную дзяржаву, як ніколі важна даносіць да маладых людзей сутнасць гістарычнага выбару беларускага народа, яго перавагі для краіны ў цэлым і кожнага грамадзяніна ў прыватнасці".

