Select your language

24 студзеня 2025 года прафбюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію на Мінскі гадзіннікавы завод "Луч". У праграму экскурсіі ўваходзілі наведванне Музея гадзіннікавай справы Беларусі і вытворчых цэхаў. У экспазіцыі Музея мы ўбачылі ўзоры самых розных гадзіннікаў – сонечных, карэтных, кішэнных XVIII-XX стагоддзяў, а таксама эксклюзіўныя мадэлі гадзіннікаў, выпушчаныя з 1955 года на Мінскім гадзіннікавым заводзе. У рамках экскурсіі па вытворчасці мы даведаліся аб тэхналогіі стварэння гадзіннікаў, убачылі сучаснае абсталяванне, наведалі механічны і зборачны цэхі, участак друку цыферблатаў і ўчастак аэраграфіі.

Экскурсія на Мінскі гадзіннікавы завод "Луч" выклікала станоўчыя эмоцыі і ўражанні, гонар за сваю Беларусь і таленавіты, працавіты народ.