Сустрэча генеральнага сакратара Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) Кайрата Сарыбая з рэктарам БДУ Андрэем Каралём адбылася ў ВНУ. Мерапрыемства прайшло 27 студзеня ў рамках афіцыйнага візіту генеральнага сакратара ў Беларусь у якасці міжнароднага наглядальніка на выбарах Прэзідэнта нашай краіны.
У час сустрэчы рэктар абазначыў асноўныя і самыя знакавыя дасягненні БДУ, ключавыя напрамкі яго дзейнасці, вектары міжнароднага, навукова-даследчага і адукацыйнага супрацоўніцтва. У сваю чаргу, ганаровы госць падзяліўся сваімі ўражаннямі ад арганізацыі электаральнай кампаніі ў Беларусі, даў высокую ацэнку спадарожным палітычным працэсам. Таксама Кайрат Сарыбай расказаў аб дзейнасці НУМДА, уплыве міжнароднай арганізацыі на сучаснае светаўладкаванне.
На заканчэнне сустрэчы генеральны сакратар пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей універсітэта і з падзякай прыняў прапанову рэктара ВНУ правесці тэматычную лекцыю для студэнтаў і супрацоўнікаў ФМА. Крыніца
