20 лютага 2025 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Моладзевы круглы стол «Стратэгія-2025: вынікі і новыя перспектывы».
Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты.
Мэта мерапрыемства – пашырэнне прафесійнага кругагляду і творчага ўзаемадзеяння моладзі.
Асноўныя секцыйныя напрамкі работы і праблемныя пытанні, прапанаваныя да разгляду:
- Секцыя 1 "Тэндэнцыі развіцця міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах фарміравання еўразійскіх галіновых рынкаў на мытнай тэрыторыі ЕАЭС".
- Секцыя 2 "Фарміраванне лічбавай прасторы ЕАЭС: стан і перспектывы".
- Секцыя 3 "Прававыя аспекты паглыблення еўразійскай інтэграцыі".
Адкрыццё круглага стала адбудзецца 20 лютага 2025 г. у 14.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 520.
Форма правядзення: вочная.
Парадак удзелу: у тэрмін да 15 лютага 2025 года неабходна зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка круглага стала ў электроннай форме (накіраваць заяўку на электронны адрас:
Персанальнае запрашэнне для ўдзелу ў рабоце круглага стала будзе накіравана па электроннай пошце да 19 лютага 2025 года.
Да 20 лютага 2025 г. – прадстаўленне ўдзельнікамі тэксту артыкула па электронным адрасе:
Патрабаванні да афармлення і шаблон заяўкі ТУТ.
Удзел у круглым стале – бясплатны. Усе выдаткі па знаходжанні ў г. Мінску – за кошт накіроўваючага боку.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 212 96 11
Youth Panel Discussion ‘Strategy-2025: Results and New Perspectives’ February 20, 2025
Main problematic issues proposed for consideration:
- Section 1 ‘Trends in the development of international economic co-operation within the framework of Eurasian sectoral markets in the customs territory of the EAEU’.
- Section 2 ‘Formation of the EAEU Digital Space: Status and Prospects’.
- Section 3 ‘Legal Aspects of Eurasian Integration Deepening’.
Procedure of participation: deadline for registration as a participant - February 15, 2025. For this please send an application to the e-mail address:
A personal invitation to participate in the panel discussion will be sent by email by February 19, 2025.
Deadline for submission of the article to the email address