На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне трыццаць шостага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры вызначэнні зніжэння аплаты студэнтам платнай формы навучання.
Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх рассыланне па вядучых бібліятэках краіны.
Трыццаць шосты зборнік плануецца выпусціць да 30 чэрвеня 2026 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.
Тэрмін падачы артыкулаў – да 15 красавіка 2026 г. уключна
Тэматыка артыкулаў:
- эканоміка;
- фінансы і банкаўская справа;
- менеджмент;
- маркетынг;
- дзяржава і права;
- юрыспрудэнцыя;
- паліталогія;
- гісторыя;
- міжнародныя адносіны;
- міжнародны турызм;
- мытная справа;
культуралогія; - лінгвакраіназнаўства;
- філалогія;
- журналістыка;
- сучасныя замежныя мовы і іншыя.
Дадатковая інфармацыя на сайце www.nirs.by. Пытанні дасылайце на e-mail:
Дасылайце свае артыкулы!